Беларуская мара на Белсаце 29 і 30 верасня
29 і 30 верасня (суббота, нядзеля) фільм Беларуская мара пакажуць на тэлеканале Белсат.
Запрашаем паглядзець фільм
29 верасня а 19-й гадзіне (час Мінскі),
30 верасня ў 14:15 (час Мінскі).
Фільм Кацярыны Кібальчыч “Беларуская мара” – гэта гісторыя маладога чалавека з Мінска, які большую частку свайго жыцця пражыў у краіне, якой кіруе дыктатар.
Фільм “Беларуская мара” атрымаў узнагароду Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў на Міжнародным кінафестывалі і Форуме па правам чалавека ў Жэневе (2-11 сакавіка, 2012 г), прыз глядацкіх сімпатыяў да Міжнародным кінафестывалі дакументальных фільмаў па правам чалавека Watch Docs у Варшаве (снежань, 2011 г.), быў паказаны на 14 міжнародным кінафестывалі дакументальных фільмаў па правам чалавека One World у Празе (6-15 сакавіка, 2012 г.).
Фільм “Беларускя мара” на Фэйсбуку: http://www.facebook.com/BelDream
Subscribe to our newsletter
Situation in Belarus