by
December 15 – December 21, 2014

Аляксей Сіманаў атрымаў Узнагароду свабоды слова

The situation has not changed
Аляксей Сіманаў атрымаў Узнагароду свабоды слова

Варшава, 16-га снежня 2014/ Міжнародная асацыяцыя прэс-клубаў (IAPC) узнагародзіла Аляксея Сіманава, кіраўніка Фонду абароны галоснасці, за яго дасягненні ў галіне абароны свабоды слова і правоў журналістаў у Расіі Узнагародай свабоды слова.
Падчас цырымоніі Сіманаў падкрэсліў сімвалізм таго, што ўручэнне адбываецца ў Польшчы – краіне, якая асабліва паўплывала на яго разуменне правоў чалавека. У прыватнасці ён адзначыў свае сяброўства з Марэкам Навіцкім, заснавальнікам Хельсінскага фонду правоў чалавека ў Польшчы, і Адамам Міхнікам, заснавальнікам штодзённіка “Газета Выборча”.
Цырымонія ўзнагароджання адбылася 16-га снежня ў Каралеўскім палацы ў Лазенках (Варшава). На ёй прысутнічалі сябры ІАРС з Францыі, Нямеччыны, Ізраіля і іншых краінаў, у тым ліку Прэс-клуб Беларусь, а таксама вядучыя польскія журналісты і палітыкі.
Узнагарода свабоды слова ІАРС прысуджаецца асобам і арганізацыям, якія абараняюць і спрыяюць свабодзе слова. Першая такая ўзнагарода была прысуджана «Рэпарцёрам без межаў» у 2013 г.

Крыніца: Прэс-клуб Беларусь

You have been successfully subscribed

Subscribe to our newsletter

Once a week, in coordination with a group of prominent Belarusian analysts, we provide analytical commentaries on the most topical and relevant issues, including the behind-the-scenes processes occurring in Belarus. These commentaries are available in Belarusian, Russian, and English.
EN
BE/RU
Subscribe

Situation in Belarus

December 9 – December 15
View all

Subscribe to us

Read more