Прэс-клубу Беларусь прысвоены статус асацыяванага сябра IAPC
На мінулым тыдні, 12-13 чэрвеня, на Генэральнай Асамблеі Міжнароднай асацыяцыі прэс-клубаў(IAPC) у Вене Прэс-клубу Беларусь быў афіцыйна прысвоены статус асацыяванага сябра – найвышэйшы статус, які можа атрымаць прэс-клуб, які не знаходзiцца ў сваёй краіне.
Сябры Прэс-клубу прыехалi з Улан-Батара, Ерусаліма, Варшавы, Жэневы, Нью-Дэлі i Лондана, каб падзяліцца вынікамі сваёй дзейнасці, абмеркаваць сумесныя планы на будучыню, пазнаёміцца бліжэй ў нефармальнай
абстаноўцы. На сустрэчы таксама прысутнічалі прадстаўнікі вядучых арганізацый, якія займуюцца праблемамі свабоды слова – Ініцыятыва юрыдычнай абароны, Індэкс цэнзуры, арганізацыя «Рэпарцёры, праiнструктаваныя ратаваць калегаў (RISC)», Міжнародная падтрымка СМІ (IMS) і Міжнародны інстытут прэсы, якiя прадставілі ўдзельнікам сустрэчы сваю дзейнасць.
Разынкай сустрэчы была магчымасць прыняць удзел у традыцыйным дабрачынным венскім балі ў Венскай ратушы, які пачынаючы з 19-га стагоддзя арганізуецца ў Вене прэс-клубам Concordia, які ў гэтым годзе быў гаспадаром сустрэчы.
Свабода слова з’яўляецца адной з асноўных каштоўнасцяў Міжнароднай асацыяцыі прэс-клубаў заснаванай ў 2002 годзе. Зараз яна аб’ядноўвае каля 40 сябраў з усяго свету. Прэс-клубы прадастаўляюць места для адпачынку, сацыяльнае асяроддзе для журналістаў і працаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі для абмеркавання пытанняў, звязаных са СМІ, дапамагаюць распаўсюджваць інфармацыю і ствараць новыя ідэі. Акрамя таго, некаторыя клубы арганізуюць прэзентацыі фільмаў і кніг, нефармальныя сустрэчы з вядомымі асобамі, прапаноўваюць кансультацыі звязаныя кар’ерай, гранты для маладых журналістаў і журналісцкія узнагароды.
Прэс клуб Беларусь заснаваны ў чэрвені 2011 года групай беларускіх прафесіяналаў сродкаў масавай інфармацыі. Мэта – дапамагчы сфарміраваць нефармальную абстаноўку сярод працоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі, і дапамагчы інтэграваць спецыялістаў беларускіх СМІ з іх замежнымі калегамі такім чынам, каб адкрыць новыя перспектывы для СМІ ў Беларусі.
Сёння асноўным напрамкам дзейнасці Прэс-клубу Беларусь з’яўляюцца нефармальныя штомесячныя сустрэчы для журналістаў, рэдактараў і іншых асоб, якія працуюць у беларускіх СМІ. Да гэтага года, сустрэчы адбываліся ў Варшаве на штомесячнай аснове, аднак цяпер яны будуць праходзіць ў Мінску. Іншыя iнiцыятывы Прэс-клубу Беларусь – штогадовы конкурс для журналістаў “Беларусь у фокусе “, трэнінгі для беларускіх журналістаў і рэдактараў, а таксама кансультацыі і інфармацыя для журналістаў за межамі Беларусі, якія збiраюцца пісаць пра Беларусь.
***
Прэс-клуб Беларусь з чэрвеня 2014 з’яўляецца асацыяваным сябрам IAPC, гэта неафіцыйная супольнасць беларускіх працаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, Прэс-клуб зараз працуе ў Варшаве. Яго пасяджэнні адбываюцца пры падтрымцы Інфармацыйнага бюро «Belarus in focus».
Subscribe to our newsletter
Situation in Belarus