Стэнд SBIO на імпрэзе "Салідарныя з Беларуссю 2014" у Варшаве

Канцэрт “Салідарныя з Беларуссю 2014”, на якім выступілi гурты “Ляпіс Трубяцкі”, “Казак Сістэм”, “Малео Роджы Рокерс”, а таксама “Амарок” адбыўся 11 красавіка ў Варшаве. Наведнікі імпрэзы актыўна цікавіліся сітуацыяй у Беларусі, разбіралі інфармацыйныя матэрыялы, рабілі фотаздымкі. Канцэрт стаў магчымасцю для жыхароў Варшавы выказаць сваю падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі, шансам узгадаць і падтрымаць палітычных вязняў у Беларусі, а таксама выказаць сваю нязгоду з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі.
Сёлета канцэрт “Салідарныя з Беларуссю” быў таксама своеасаблівай падтрымкай грамадзянскай супольнасці Украіны. Усе музыкі, што зайгралi на канцэрце “Саліданыя з Беларуссю” ў гэтым годзе, выступалі на кіеўскім Майдане.
Арганізуюць канцэрт Ініцыятыва Вольная Беларусь супольна са Сталічнай Эстрадай, тэлеканалам Белсат і Радыё Рацыяй пры падтрымцы гарадскіх уладаў Варшавы, фонда Стэфана Баторыя, фонда Кондрада Адэнаўра, Клуба Каталіцкай Інтэлегенцыі, фонда Адкрыты Дыялог, еўрадэпутата Паўла Залеўскага.
Subscribe to our newsletter
Situation in Belarus