by
April 7 – April 13, 2014

“Салідарныя з Беларуссю” гэтым разам таксама салідарныя і з Украінай

The situation has not changed
“Салідарныя з Беларуссю” гэтым разам таксама салідарныя і з Украінай

Канцэрт “Салідарныя з Беларуссю”, на якім выступіць “Ляпіс Трубяцкі”, адбудзецца 11 красавіка ў Варшаве. Распачнецца ён а 19-й гадзіне на плошчы насупраць гатэля Брысталь. Канцэрт будзе магчымасцю для жыхароў Варшавы выказаць сваю падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі, шансам узгадаць і падтрымаць палітычных вязняў у Беларусі, а таксама выказаць сваю нязгоду з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі.

Сёлета канцэрт “Салідарныя з Беларуссю” будзе таксама своеасаблівай падтрымкай грамадзянскай супольнасці Украіны. Таму, апрача “Ляпісаў”, на ім выступяць гурты “Казак Сістэм”, “Малео Роджы Рокерс”, а таксама “Амарока”. Усе музыкі, што заграюць на канцэрце “Саліданыя з Беларуссю”ў гэтым годзе, выступалі на кіеўскім Майдане.

Падчас канцэрту са сцэны таксама прагучыць беларуская паэзія, якую прачытаюць польскія і беларускія акторы. Госцем канцэрту будзе Андрэй Пачобут – журналіст, які сядзеў у турме за крытыку Лукашэнкі. Апрача гэтага, усе салідарныя з Беларуссю возьмуць удзел у адмысловым хэпенінгу. Канцэрт будзе траслявацца на тэлеканале Белсат і на Радыё Рацыі.

У гэтым годзе акцыю “Салідарныя з Беларуссю” дапоўняць выстава беларускіх плакатаў (пройдзе на Кракаўскім прадмесці), якія не могуць быць выстаўленыя ў Мінску, а таксама семінары і дыскуссі па беларусскіх пытаннях.

Акцыя “Салідарныя з Беларуссю” адбудзецца таксама і ў іншых гарадах Польшчы. У розных культурных падзеях можна будзе паўдзельнічаць у Гданьску, Кракаве, Лодзі і Катавіцах.

Арганізуюць канцэрт Ініцыятыва Вольная Беларусь супольна са Сталічнай Эстрадай, тэлеканалам Белсат і Радыё Рацыяй пры падтрымцы гарадскіх уладаў Варшавы, фонда Стэфана Баторыя, фонда Кондрада Адэнаўра, Клуба Каталіцкай Інтэлегенцыі, фонда Адкрыты Дыялог, еўрадэпутата Паўла Залеўскага.

You have been successfully subscribed

Subscribe to our newsletter

Once a week, in coordination with a group of prominent Belarusian analysts, we provide analytical commentaries on the most topical and relevant issues, including the behind-the-scenes processes occurring in Belarus. These commentaries are available in Belarusian, Russian, and English.
EN
BE/RU
Subscribe

Situation in Belarus

December 9 – December 15
View all

Subscribe to us

Read more