Прэс-клуб Беларусь 15 лістапада | Варшава
Шаноўныя сябры!
Прэс-клуб Беларусь, Інфармацыйнае Бюро Салідарнасці з Беларуссю і часопіс Nowa Europa Wschodnia запрашаюць на чарговую сустрэчу ў межах Прэс-клубу Беларусь, якая адбудзецца 15 лістапада а 18й гадзіне ў Варшаве ў сядзібе Press Club Polska (Krakowskie Przedmieście 64, Dom Polonii).
Ганаровымі гасцямі сустрэчы будуць беларускі паэт, перакладчык і старшыня ПЭН-клуба Андрэй Хадановіч і перакладчык, эсэіст, літаратурны крытык і старшыня польскага ПЭН-клуба Адам Паморскі, а таксама іншыя ўдзельнікі польска-беларускага перакладчыцкага семінара “Перакладчыкі без межаў”, які праходзіць у Гданьску 7-15 лістапада. Падчас нефармальнай размовы за кубкам кавы/гарбаты або за келіхам віна можа будзе даведацца больш пра беларуска-польскія літаратурныя сувязі, пра тое, хто з перакладчыкаў, каго і навошта перакладае і якія ёсць складанасці польска-беларускага міжкультурнага супрацоўніцтва.
Прэс-клуб Беларусь – гэта месца нефармальных сустрэч беларускіх журналістаў, якія працуюць у Варшаве, польскіх і замежных журналістаў, якія пішуць пра Беларусь і цікавяцца беларускай тэматыкай.
————————
Drodzy przyjaciele,
Press Club Belarus, Informacyjne Biuro Solidarności z Białorusią i czasopismo Nowa Europa Wschodnia zapraszają na kolejne spotkanie w ramach Press Clubu Belarus, które odbędzie się 15 listopada o godz.18 w Warszawie w siedzibie Press Club Polska (Krakowskie Przedmieście 64, Dom Polonii).
Gościami spotkania będą białoruski poeta, tłumacz i szef Pen Clubu w Mińsku Andrej Chadanowicz oraz polski tłumacz literatury pięknej, eseista, krytyk literacki i szef Polskiego PEN Clubu Adam Pomorski, a także inni uczestnicy pierwszego Polsko-Białoruskiego Seminarium Translatorskiego TŁUMACZE BEZ GRANIC, który odbywa się w Gdańsku w dniach 8-15 listopada. Podczas nieformalnego spotkania przy kubku kawy/herbaty lub kieliszku wina można będzie dowiedzieć się więcej o białorusko-polskich więziach literackich, o tym, kto kogo i po co tłumaczy i jakie są trudności polsko-białoruskiej współpracy międzykulturowej.
Serdecznie zapraszamy!
Subscribe to our newsletter
Situation in Belarus