by
August 27 – September 2, 2012

На интернет активность власти ответили силовым реагированием

The situation has not changed
На интернет активность власти ответили силовым реагированием

Апоўдні 30 жніўня на працу да маці Паўла Еўціхіева прыйшлі двое ў цывільным і не прад’явіўшы аніякіх дакументаў запатрабавалі праехаць дадому па справе сына. Каля пад’езду іх чакалі яшчэ чацвёра, на думку жанчыны, супрацоўнікаў КДБ.

Яны падняліся ў кватэру і ў прысутнасці жанчыны дапыталі Паўла. Іх цікавілі стасункі з нейкім Раманам (верагодна Пратасевіч) і дачыненне да інтэрнэтаўскай суполкі “В контакте” “Ляпіс Трубяцкой – бясплатны канцэрт у Менску”. Пыталіся яны таксама і пра паролі ад суполкі. На ўсе пытанні Павел адказваў “Ня ведаю нікога і нічога, а пра сяброў сведчыць не буду”.

Праз некаторы час былі выкліканыя супрацоўнікі міліцыі Кастрычніцкага РУУСа Менска, якія забралі з сабой Паўла і ягоны хатні кампутар.

На пярэчанні маці ёй прад’явілі пасведчанне на імя капітана міліцыі Аляксандра Макарава. Ніякіх папераў пры гэтым не складалася.

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, таксама затрыманыя Раман Пратасевіч, Андрэй Ткачоў, Сяргей Бяспалы і некалькі іншых людзей, якія адміністравалі суполкі “Ляпис Трубецкой – бесплатныйконцерт в Минске”, “Надоел нам этот Лукашенко” ў сацыяльных сетках.

Паўла Еўціхіева павезлі ў суд Кастрычніцкага раёна.

Паводле ПЦ Вясна

You have been successfully subscribed

Subscribe to our newsletter

Once a week, in coordination with a group of prominent Belarusian analysts, we provide analytical commentaries on the most topical and relevant issues, including the behind-the-scenes processes occurring in Belarus. These commentaries are available in Belarusian, Russian, and English.
EN
BE/RU
Subscribe

Situation in Belarus

July 8 – July 14
View all

Subscribe to us

Read more