by
January 23 – January 29, 2012

Наталля Радзіна: «Давайце ратаваць палітычных вязняў, пакуль яны яшчэ жывыя».

The situation has not changed
Наталля Радзіна: «Давайце ратаваць палітычных вязняў, пакуль яны яшчэ жывыя».

Прэсавая канферэнцыя з удзелам кіраўніцтва і ўдзельнікаў штаба кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрея Саннікава адбылася ў Польскім прэс-клубе 25 студзеня. Арганізатарам канферэнцыі выступіла Інфармацыйнае Бюро Салідарнасці з Беларуссю. Упершыню за некалькі месяцаў Саннікаву дазволілі сустрэцца з маці і жонкай.

У прэс-канферэнцыі ўзялі ўдзел калегі і паплечнікі Саннікава:

Улад Кобец – кіраўнік перадвыбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, Наталля Радзіна – галоўны рэдактар Хартыі’97 (www.charter97.org), Аляксандр Атрошчанкаў – прэс-сакратар Саннікава, Станіслаў Шушкевіч – давераная асоба Саннікава, экс-старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі, Зміцер Бародка – давераная асоба і каардынатар аднаго з рэгіянальных штабоў Андрэя Саннікава.


Улад Кобец, кіраўнік перадвыбарчага штаба Саннікава:

Сёння нагода для сустрэчы сапраўды вельмі страшная. Некалькі месяцаў не было ніякай інфармацыі пра Андрэя Саннікава: з ім не сустракаліся сваякі і адвакаты, фактычна была забаронена перапіска.

Учора Саннікаў змог паведаміць пра тое, што з ім адбываецца, і гэтая інфармацыя шакуе: на сённяшні дзень стаіць пытанне аб ягоным жыцці.

Андрэй паведаміў, што адседка ў турме скончылся ў верасні мінулага года, пасля гэтага пачаліся катаванні. У лістападзе ен быў вымушаны падпісаць паперу з просьбай пра памілаванне.

Мы даведаліся пра гэте толькі цяпер, хаця яшчэ ў снежні Лукашэнка казаў, што палітвязні самі не хочуць выходзіць з турмаў і нічога не падпісваюць.

Тым не менш, мы ўпэненыя, што сустрэчу з роднымі Саннікаву дазволілі толькі праз тое, што Міністр унутраных спраў Куляшоў у гэты час знаходзіўся ў Еўропе”.

Дагэтуль, паводле меркавання Улада Кобеца, які ведае пра ўмовы ўтрымання палітзняволеных у Беларусі па ўласным досведзе, Саннікава не маглі паказаць ягоным сваякам, адвакатам і грамадскасці праз тыя катаванні, якія здзяйсняліся ў дачыненні да яго.


Аляксандр Атрошчанкаў, прэсавы сакратар Саннікава:

Мы ведаем, што старшыня КДБ ужо раней пагражаў Саннікаву забойствам жонкі і сына. Але тады, яшчэ ў часе знаходжання ў СІЗА КДБ, Саннікаў не падпісаў паперу аб памілаванні. Чаму ён гэта зробіў зараз і што з ім рабілі, каб ён гэта зрабіў, мы можам толькі здагадвацца.”

Наталля Радзіна, рэдактарка парталу Хартыя’97:

Страшна, калі пачынаюць пагражаць небяспекай дзецям. Сітуацыя з Саннікавым – прыклад таго, якая подлая і бесчалавечная ўлада ў Беларусі.

Нават самы сумленны чалавек гатовы памерці сам, але пры гэтым захаваць жыццё сваёй жонцы і дзецям. Таму я прашу калег-журналістаў акцэнтаваць увагу не столькі на тым, што Саннікаў падпісаў прашэнне да Лукашэнкі, – самае галоўнае ў гэтай сітуацыі: да чаго даводзяць у Беларусі людзей і што робяць з палітычнымі вязнямі.

Саннікаў сказаў, што сёння ідзе гаворка пра жыццё і смерць, і ён можа быць забіты ў любы момант.

Да таго ж, паводле Саннікава, мэтай Лукашэнкі з’яўляецца не выпусціць кандыдатаў з турмы жывымі і здаровымі псіхічна або фізічна.

Мяне ўразілі словы другога палітычнага вязня – Змітра Бандарэнкі. Ён сказаў, што адчувае сябе ўдзельнікам шоў “За шклом”: вязні сядзяць у турме, губляюць здароўе, а мір за гэтым назірае.

Сёння Еўропа абыякавая да таго, што адбываецца ў Беларусі.

Санкцыі, якія ўводзіць Еўропа супраць Лукашэнкі, не працуюць. Тое самае паказалі і візавыя санкцыі – яны не абмяжоўваюць паездкі чыноўнікаў за мяжу.

Таму не верце сваім палітыкам, калі яны скажуць, што санкцыі ў адносінах да рэжыма Лукашэнкі не спрацавалі. Аніякіх рэальных санкцый супраць Лукашэнкі Еўрапейскі Звяз пакуль што не ўводзіў. Рэальныя санкцыі павінны быць эканамічнымі.

Сёння Еўропа, з аднаго боку, гаворыць пра парушэнне правоў чалавека ў Беларусі, з іншага, спансаруе рэжым. Продаж нафтапрадуктаў у Еўропу – выключна бізнэс Лукашэнкі і яго сям’і, з якога таксама ўтрымліваюцца сілавыя структуры, якія пасля псіхічна і фізічна нявечаць сваіх палітычных праціўнікаў.

Заклікаю пакончыць з кравадушнасцю ў Еўрапейскім Звязе. Давайце ратаваць палітычных вязняў, пакуль яны яшчэ жывыя.”

Зміцер Бародка, давераная асоба Саннікава, кіраўнік аднаго з рэгіянальных штабоў:

Акрамя эканамічных санкцый, мы заклікаем еўрапейскіх палітыкаў прыпыніць супрацоўніцтва з беларускімі ўладамі і ў прававым полі.

Выкарыстоўваючы міжнародныя дамоўленасці, Лукашэнка можа прыцягваць да адказнасці кожнага. Сітуацыя з Алесем Бяляцкім і апошняе затрыманне Міхалевіча сведчаць менавіта пра гэта”.

Падводзячы рысу сённяшняй канферэнцыі, удзельнікі адзначылі:

Саннікаў з’яўляецца галоўным апанентам Лукашэнкі, і толькі таму ён знаходзіцца ў турме да гэтага часу. Больш за тое, яго не збіраюцца выпускаць у нармальным фізічным ці псіхалагічным стане.

Усё тое, што адбывалася і адбываецца з Андрэем Саннікавым – усё на адказнасці Лукашэнкі і ягоных спецслужбаў.

Спасылкі па тэме:

Money.pl: Warszawa – Sannikau – pro?ba o u?askawienie

Wprost.pl: Bia?oruscy opozycjoni?ci apeluj? do UE: ratujcie wi??ni?w politycznych p?ki s? ?ywi

RP.pl: Opozycja na Bia?orusi prosi o ratowanie wi??ni?w politycznych

Stefczyk.info: Bia?oruscy opozycjoni?ci apeluj? do Unii Europejskiej

InterPolit.net: адпускаць Лукашэнка нікога не намераны

Хартыя’97: КГБ должен быть признан преступной организацией

Stooq.pl: Szuszkiewicz ZP RE – Bia?oru? – rezolucja

You have been successfully subscribed

Subscribe to our newsletter

Once a week, in coordination with a group of prominent Belarusian analysts, we provide analytical commentaries on the most topical and relevant issues, including the behind-the-scenes processes occurring in Belarus. These commentaries are available in Belarusian, Russian, and English.
EN
BE/RU
Subscribe

Situation in Belarus

April 1 – April 7
View all

Subscribe to us

Read more