Дні Салідарнасці з Алесем Бяляцкім у Варшаве
Тры дні ў Варшаве доўжылася акцыя Салідарнасці з арыштаваным праваабаронцам Алеся Бяляцкага, ініцыяваная польскімі недзяржаўнымі арганізацыямі: фондам Баторага, Хельсінскім фондам па правах чалавека і групай Zagranica.
На мэце акцыі было падтрымаць Алеся віншавальнымі паштоўкамі ў Дзень народзінаў 25 верасня – і павялічыць зацікаўленасць польскага грамадства сітуацыяй з дэмакратыяй у Беларусі.
Акцыя займела рэзананс сярод палітыкаў і медыя. Сярод падпісантаў, – польскі палітык, публіцыст, адзін з лідараў руху “Салідарнасць” і першы посткамуністычны прэм’ер-міністр Польшчы Тадэвуш Мазавецкі, намеснік мінсітра замежных спраў Кшыштаў Станоўскі.
А ў суботу 17 верасня паштоўкі для рэпрасаванага праваабаронцы падпісвалі шматлікія наведнікі Пікніка недзяржаўных польскіх арганізацый, якія прэзентавалі сваю дзейнасць ў цэнтры Варшавы на Кракаўскім прадмесці.
Дзень народзінаў Алеся Бяляцкага – 25 верасня. Адрас, па якім яго можна падтрымаць лістом ці паштоўкай, – 220030, г. Мінск, Беларусь, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1
Subscribe to our newsletter
Situation in Belarus