by
September 12 – September 18, 2011

Гарадзенская міліцыя папярэджвае журналістаў напярэдадні акцыі 21 верасня

The situation has not changed
Гарадзенская міліцыя папярэджвае журналістаў напярэдадні акцыі 21 верасня

Некалькі гарадзенскіх журналістаў, якія працавалі альбо працуюць для беларускіх СМІ ў Польшчы – “Радыё Рацыя” ды “Белсат”, атрымалі званкі з міліцыі. Журналістаў запрашалі прыйшці ў РАУС на размову наконт магчымага ўдзелу ў акцыі 21 верасня.

Каментар

Беларускія спецслужбы загадзя пачалі рыхтавацца да маўклівых акцый, якія запланаваны на восень, і на гэты раз не прапусцяць іх пачатак у адрозненне ад першых чэрвеньскіх акцый.

Улады могуць скарыстаць апрабаваныя раней спосабы ізаляцыі найбольш небяспечных удзельнікаў акцый, інфармацыяй аб якіх яны валодаюць. У выпадку з маўклівымі акцыямі найбольшая небяспека зыходзіць ад прадстаўнікоў незалежных СМІ, якія асвятляюць правядзенне акцый.

У выпадку з маўклівымі акцыямі найбольшая небяспека зыходзіць ад прадстаўнікоў незалежных СМІ, якія асвятляюць правядзенне акцый.

Спецслужбы імкнуцца прадухіліць інфармацыйнае суправаджэнне маўклівых акцый з мэтай блакавання распаўсюду інфармацыі сярод пратэстных групаў насельніцтва і тыражавання яе ў заходнія СМІ, у выпадку брутальных дзеянняў спецслужбаў у адносінах да дэманстрантаў. Пасля жорсткіх дзеянняў у адносінах да прадстаўнікоў незалежных беларускіх СМІ, якія былі аштрафаваныя альбо кінутыя на некалькі сутак за краты падчас летніх акцый пратэсту, спецслужбы імкнуцца запалохаць і прадухіліць іх удзел у плануемых восеньскіх акцыях. Пры гэтым яны выклікаюць журналістаў беларускіх СМІ, якія знаходзяцца за мяжой і не маюць беларускай акрэдытацыі – Радыё Рацыя і Белсат.

You have been successfully subscribed

Subscribe to our newsletter

Once a week, in coordination with a group of prominent Belarusian analysts, we provide analytical commentaries on the most topical and relevant issues, including the behind-the-scenes processes occurring in Belarus. These commentaries are available in Belarusian, Russian, and English.
EN
BE/RU
Subscribe

Situation in Belarus

November 25 – December 1
View all

Subscribe to us

Read more