by
October 13 – October 19, 2014

Пачатак міжнароднага конкурсу сярод журналістаў "Беларусь у Фокусе 2014"

The situation has not changed
Пачатак міжнароднага конкурсу сярод журналістаў "Беларусь у Фокусе 2014"

14-га кастрычніка 2014 / Інфармацыйны офіс Беларусь у Фокусе абвяшчае старт міжнароднага штогадовага конкурса для журналістаў “Беларусь у Фокусе 2014”. Сёлета конкурс пройдзе ў чацверты раз. Ён адрасаваны беларускім і міжнародным журналістам, якія апублікавалі артыкулы пра Беларусь у замежных смі ў 2014 г.

Крайні тэрмін падачы заявак: 15-га студзеня 2015 г. (апоўначы)

Артыкулы могуць быць напісаныя на якую-кольвек тэму, звязаную з Беларуссю, – пра палітыку, грамадства, эканоміку або пра культуру. Журы чакае артыкулаў, якія паглыбляюць веды міжнароднай публікі пра Беларусь і спрыяюць лепшаму разуменню працэсаў, якія адбываюцца ў краіне. Калі ласка, звярніце ўвагу, што нягледзячы на тое, што ангельская мова з’яўляецца асноўнай мовай конкурса, мы таксама прымаем артыкулы, напісаныя на дацкай, французскай, нямецкай, расійскай, польскай, іспанскай і шведскай мовах.

Узнагароды:

Лепшыя артыкулы, напісаныя прафесійнымі журналістамі (з вопытам працы ад трох гадоў) атрымаюць 3 узнагароды па 500 еўра

напісаныя журналістамі-пачаткоўцамі (з вопытам працы да трох гадоў) атрымаюць 3 узнагароды па 300 еўра

Дадаткова ў фіналістаў будзе магчымасць сустрэцца з сябрамі журы, іншымі журналістамі і экспертамі падчас 2-дзённага семінара ў Варшаве, увесну 2015 г.

Журы:

  • Майкл Андэрсэн, дырэктар праграмы для смі MYMEDIA Eastern Partnership (Данія)
  • Браян Бонэр, галоўны рэдактар Kyiv Post (ЗША)
  • Джодзі Гінзбург, выканаўчы дырэктар Index on Censorship (Вялікабрытанія)
  • Таміна Кучэр, рэдактар сеткі рэпартавання па Ўсходняй Еўропе n-ost (Германія)
  • Павел Шарамет, галоўны рэдактар “Беларускага Партызана” (Беларусь)

Заяўкі можна падаць на старонцы конкурса: http://www.competition2014.belarusinfocus.info

Конкурс “Беларусь у Фокусе 2014” праводзіцца Інфармацыйным офісам Беларусь у Фокусе пры супрацы з Прэс-клубам Беларусь і Прэс-клубам Польшча, сябрамі Міжнароднай Асацыяцыі Прэс-клубаў.

Больш інфармацыі:

Кантакт: focus@solidarityby.eu
Твітэр: @solidarityby
Далуйчайцеся да падзеі ў Фэйсбуку
Далучайцеся да нашай групы Belarus in Focus Journalists’ Network

You have been successfully subscribed

Subscribe to our newsletter

Once a week, in coordination with a group of prominent Belarusian analysts, we provide analytical commentaries on the most topical and relevant issues, including the behind-the-scenes processes occurring in Belarus. These commentaries are available in Belarusian, Russian, and English.
EN
BE/RU
Subscribe

Situation in Belarus

December 2 – December 8
View all

Subscribe to us

Read more