Пачатак міжнароднага конкурсу сярод журналістаў "Беларусь у Фокусе 2014"
14-га кастрычніка 2014 / Інфармацыйны офіс Беларусь у Фокусе абвяшчае старт міжнароднага штогадовага конкурса для журналістаў “Беларусь у Фокусе 2014”. Сёлета конкурс пройдзе ў чацверты раз. Ён адрасаваны беларускім і міжнародным журналістам, якія апублікавалі артыкулы пра Беларусь у замежных смі ў 2014 г.
Крайні тэрмін падачы заявак: 15-га студзеня 2015 г. (апоўначы)
Артыкулы могуць быць напісаныя на якую-кольвек тэму, звязаную з Беларуссю, – пра палітыку, грамадства, эканоміку або пра культуру. Журы чакае артыкулаў, якія паглыбляюць веды міжнароднай публікі пра Беларусь і спрыяюць лепшаму разуменню працэсаў, якія адбываюцца ў краіне. Калі ласка, звярніце ўвагу, што нягледзячы на тое, што ангельская мова з’яўляецца асноўнай мовай конкурса, мы таксама прымаем артыкулы, напісаныя на дацкай, французскай, нямецкай, расійскай, польскай, іспанскай і шведскай мовах.
Узнагароды:
Лепшыя артыкулы, напісаныя прафесійнымі журналістамі (з вопытам працы ад трох гадоў) атрымаюць 3 узнагароды па 500 еўра
напісаныя журналістамі-пачаткоўцамі (з вопытам працы да трох гадоў) атрымаюць 3 узнагароды па 300 еўра
Дадаткова ў фіналістаў будзе магчымасць сустрэцца з сябрамі журы, іншымі журналістамі і экспертамі падчас 2-дзённага семінара ў Варшаве, увесну 2015 г.
Журы:
- Майкл Андэрсэн, дырэктар праграмы для смі MYMEDIA Eastern Partnership (Данія)
- Браян Бонэр, галоўны рэдактар Kyiv Post (ЗША)
- Джодзі Гінзбург, выканаўчы дырэктар Index on Censorship (Вялікабрытанія)
- Таміна Кучэр, рэдактар сеткі рэпартавання па Ўсходняй Еўропе n-ost (Германія)
- Павел Шарамет, галоўны рэдактар “Беларускага Партызана” (Беларусь)
Заяўкі можна падаць на старонцы конкурса: http://www.competition2014.belarusinfocus.info
Конкурс “Беларусь у Фокусе 2014” праводзіцца Інфармацыйным офісам Беларусь у Фокусе пры супрацы з Прэс-клубам Беларусь і Прэс-клубам Польшча, сябрамі Міжнароднай Асацыяцыі Прэс-клубаў.
Больш інфармацыі:
Кантакт: focus@solidarityby.eu
Твітэр: @solidarityby
Далуйчайцеся да падзеі ў Фэйсбуку
Далучайцеся да нашай групы Belarus in Focus Journalists’ Network
Subscribe to our newsletter
Situation in Belarus