by
June 30 – July 6, 2014

Алесь Бяляцкі ў Польшчы – упершыню пасля вызвалення

The situation has not changed
Алесь Бяляцкі ў Польшчы – упершыню пасля вызвалення

Хельсінскі фонд правоў чалавека і Фонд імя Стэфана Баторыя запрашаюць на сустрэчу з Алесем Бяляцкім, беларускім праваабаронцам, былым палітвязнем, які быў нядаўна вызвалены з калоніі. Весці сустрэчу будзе Марыя Пшэломец.

Сустрэча адбудзецца 10 ліпеня (чацвер) а 10й гадзіне ў сядзібе Фонда імя Стэфана Баторыя (вул.Сапежыньска 10ф, заля імя Ежы Туровіча)

Што Алесь Бяляцкі думае пра Польшчу пасля таго, як у выніку кепскага рашэння польскай пракуратуры ён вымушаны быў правесці ў турме 1052 дні? Ці ягонае нечаканае вызваленне гэта працяг далейшай схемы “крок наперад, крок назад” у дачыненнях паміж ЕС і Беларуссю, ці гэта пачатак новай палітыкі? Якія прычыны гэтага рашэння? Ці гэта адказ на падзеі ва Ўкраіне і палітыку Расіі ў дачыненні да яе? Што апошнія падзеі азначаюць для беларускага грамадства і для выканання правоў чалавека і няўрадавых арганізацый у Беларусі? Наш госць адкажа на гэтыя і іншыя пытанні, зададзеныя з залі.

Алесь Бяляцкі быў вызвалены 21 чэрвеня 2014 г. паводле амністыі “з нагоды 70 гадавіны вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў”. Ягоны прыезд– гэта першы візіт у Польшчу пасля арышту 4 жніўня 2011 г. па абвінавачванні ў фінансавых злоўжываннях. Інфармацыя, якая дазволіла прыгаварыць Алеся Бяляцкага да 4,5 год зняволення ў калоніі і канфіскацыі маёмасці, была перададзеная беларускім уладам польскай пракутарутай і Дэпартаментам справядлівасці Літвы. Ад моманту затрымання за яго вызваленне змагаліся польскія няўрадавыя арганізацыі.

Алесь Бяляцкі цягам 25 год падтрымлівае ахвяраў палітычных рэпрэсій і змагаецца з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі і іншых краінах. У 1996 годзе ён заснаваў праваабарончую арганізацыю Вясна, якой кіруе дагэтуль. Ад 2007 г. – віцэстаршыня Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, у межах якой абараняе правы чалавека ва ўсім свеце. У 2013 г. стаў першым лаўрэатам узнагароды Вацлава Гавела, якая ўручаецца за заслугі на карысць грамадзянскай супольнасці. За ягоную кандыдатуру выступіла 31 арганізацыя з Польшчы, якія з’яўляюцца чальцамі Групы Замежжа, а таксама арганізацыі з Літвы і Беларусі.

Сустрэча адбудзецца на беларускай мове з сінхронным перакладам на польскую мову.

Арганізатары просяць пацвердзіць удзел у сустрэчы: debaty@batory.org.pl, тэл. +48 22 536 02 00

You have been successfully subscribed

Subscribe to our newsletter

Once a week, in coordination with a group of prominent Belarusian analysts, we provide analytical commentaries on the most topical and relevant issues, including the behind-the-scenes processes occurring in Belarus. These commentaries are available in Belarusian, Russian, and English.
EN
BE/RU
Subscribe

Situation in Belarus

October 14 – October 20
View all

Subscribe to us

Read more