Прэзентацыя кнігі паэта Уладзіміра Някляева ў Варшаве
Не спі ў шапку, не шчоўкаем дзюбай! Не прапусці!
17-га снежня а 19.00 у Беларускім Доме ў Варшаве (Вейска 13-3)
адбудзецца доўгачаканая літаратурная вечарына паэта Уладзіміра Някляева і прэзентацыя ягонай новай кнігі “Знакі прыпынку”.
Адмысловыя госці:
Вядомы перакладчык з беларускай на польскую Чэслаў Сэнюх
Старшыня польскага ПЭН-цэнтру, перакладчык Адам Паморскі
Літаратар, дзеўка-паэт-неба Валярына Кустава
таксама чакаюцца «белае віно і чырвонае – кожнаму сваё» (с)
Адмысловыя пункты праграмы:
– Уладзімер Някляеў прэзентуе сваю новую кнігу “Знакі прыпынку”
– Уладзімір Някляеў раскажа, хто стаў прататыпам акторкі Яблонскай з
легендарнай паэмы «Паланэз», як ён вывучыў польскую мову і чаму год жыў
у Польшчы, пачытае вершы пра «Лазенкі» і Мост Панятоўскага
– таксама ў праграме абмеркаванне, дыскусія і Вашы пытанні
– магчымасць набыць кнігі паэта, атрымаць гарачыя зімовыя аўтографы і
парукацца з жывым класікам
– прыемныя нечаканкі для гасцей
Нарэшце Някляеў выступіць менавіта як ПАЭТ!
Пакуль што – так. А далей – паглядзім.)
17-га снежня. 19-я вечара. Аўторак. Беларускі Дом у Варшаве, Вейска, 13-3
Гэтая падзея на Фэйсбуку
Subscribe to our newsletter
Situation in Belarus