Прэзентацыя Iнтэрактыўнага Сойму “InterPolit – Adradžennie”
Шаноўныя сябры,
Ласкава запрашаем на прэзентацыю Iнтэрактыўнага Сойму
“InterPolit – Adradžennie” які ўключае ў сябе магчымасці
грамадска-палітычнай сацыяльнай сеткі.
У прэзентацыі прымуць удзел:
Зянон Пазьняк. Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, аўтар Канстытуцыі Інтэрактыўнага Сойму “InterPolit – Adradžennie”.
Ігар Коктыш. Заснавальнік Iнтэрактыўнага Сойму “InterPolit – Adradžennie”.
Прэзентацыя адбудзецца 3 снежня, а 12 гадзіне па адрасе:
Press Club Polska, ul. Krakowskie Przedmieście 64, Warszawa.
“InterPolit – Adradžennie” – гэта інструмент эфектыўнай камунікацыі палітыкаў, журналістаў, грамадскіх дзеячоў і выбаршчыкаў.
Інтэрактыўны Сойм дазволіць выкарыстоўваць дэмакратычныя механізмы ва ўмовах беларускіх рэалій, а прадстаўнікі Сойму (абраныя бальшынёй) змогуць больш плённа і арганізавана працаваць над праграмай развіцця Беларусі, хутка і скаардынавана рэагаваць на ключавыя падзеі ў краіне.
На прэзентацыі вы зможаце атрымаць вычарпальную інфармацыю пра канцэпцыю і функцыянальныя магчымасці Iнтэрактыўнага Сойму “InterPolit – Adradžennie”.
Пасля афіцыйнай часткі ў зацікаўленых у гэтым журналістаў будзе магчымасць індывідуальных інтэвр’ю з удзельнікамі прэзентацыі.
Телефон для кантакту +48 515 748 197
(просьба пра такую патрэбу паведаміць загадзя, каб можна было больш эфектыўна спланаваць час)
Працоўныя мовы: беларуская, польская.
Subscribe to our newsletter
Situation in Belarus