Мова ці кава ў Варшаве

24 кастрычніка адбылася чарговая сустрэча прэс-клубу Беларусь госцем якога была Кацярына Кібальчыч – аўтарка і рэалізатарка паспяховага праекта “Мова ці кава”. Каця падрабязна распавяла пра сваю ініцыятыву і правяла невялікі адкрыты ўрок, каб паказаць, як падобныя заняткі адбываюцца ў Мінску і Маскве.
Праект «Мова ці кава» атрымаў вялікі поспех у Маскве і Мінску. На занятках, якія праходзяць у нефармальнай атмасферы, за кубачкам кавы, выкарыстоўвацца інтэрактыўныя метады і арганізоўваюцца сустрэчы з вядомымі беларускамоўнымі постацямі. Акрамя гэтага, «Мова ці кава»дае магчымасць усім ахвотным прабавіць час у цалкам беларускамоўным асяроддзі. Праект “Мова ці кава” атрымаў узнагароду ў конкурсе “Люблю Беларусь” – 2013 у катэгорыі “Беларусізацыя”.
Аўтарка праекта Кацярына Кібальчыч – журналістка Першага канала расійскай тэлевізіі, у 2010 годзе атрымала прэмію “Залатое пяро Расіі” ў катэгорыі “Спецыяльны карэспандэнт”за рэпартажы пра выбары ў Беларусі. Кацярына Кібальчыч – рэжысёрка папулярнага фільма “Беларуская мара” пра жыццё пад уладай дыктарата.
Subscribe to our newsletter
Situation in Belarus