by
September 9 – September 15, 2013

Сустрэчы ініцыятараў "Народнага рэферэндума" ў Польшчы

The situation has not changed
Сустрэчы ініцыятараў "Народнага рэферэндума" ў Польшчы

Прадстаўнікі незалежных рухаў і партый Беларусі сустрэліся з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім і ягонай намесніцай Катажынай Пэлчыньскай-Налэнч 9 верасня ў Варшаве, а таксама прымалі ўдзел у круглым стале Цэнтра ўходніх даследаванняў (OSW)

“Ідэя народнага рэферэндума – новы шанс для беларускіх дэмакратычных сіл?”. З беларускага боку ў сустрэчы прымалі ўдзел Ірына Вештард (партыя “Беларуская Сацыял-дэмакратычная Грамада”), Аляксандр Мілінкевіч (рух “За свабоду”), Уладзімір Някляеў (грамадзянская кампанія “Гавары праўду”), Аляксей Янукевіч (партыя”Беларускі народны фронт”). Усе гэтыя палітычня сілы сумесна рэалізуюць праграму “Народны рэферэндум”. На сустрэчы ў МЗС Польшчы лідары беларускіх апазіцыйных партый і рухаў давалі сваю ацэнку сітуацыі ў Беларусі, асабліва ў кантэксце калійнага канфлікта, распавядалі пра свае планы па ажыццяўленні кампаніі “Народнага рэферэндума” і сваё бачанне гэтай кампаніі як праекта, які можа змяніць сітуацыю ў краіне.

Таксама былі абмеркаваныя пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і Еўрасаюза. Прадстаўнікі беларускай апазіцыі адзінагалосна выказваліся за ўсе магчымыя крокі з боку Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі, заўважыўшы, што беларуская сітуацыя вымагае выпрацоўкі новых падыходаў і выбудоўвання доўгатэрміновай стратэгіі. На думку беларускіх палітыкаў, неабходна, каб дынаміка стасункаў у большай ступені залежала ад Еўрасаюза, а ў свядомасці беларускіх уладаў прысутнічала опцыя еўраінтэграцыі, каб яны ўсведамлялі, што дзверы адчыненыя і існуе шмат магчымасцяў, якімі краіна можа скарыстацца і ў кантэксце Ўсходняга партнёрства, і ў кантэксце Еўрапейскага дыялога па мадэрнізацыі з Беларуссю.

12

12

134

фота http://www.msz.gov.pl/

You have been successfully subscribed

Subscribe to our newsletter

Once a week, in coordination with a group of prominent Belarusian analysts, we provide analytical commentaries on the most topical and relevant issues, including the behind-the-scenes processes occurring in Belarus. These commentaries are available in Belarusian, Russian, and English.
EN
BE/RU
Subscribe

Situation in Belarus

July 15 – July 21
View all

Subscribe to us

Read more