Інфармацыйнае бюро выступiла на канферэнцыі міністраў Супольнасці дэмакратый
VII канферэнцыя міністраў Супольнасці дэмакратый адбылася 26-27 красавіка2013 года ў сталіцы Манголіі Улан-Батары. Мэтай Cупольнасці, якая аб’ядноўвае палітыкаў і прадстаўнікоў НДА ва ўсім свеце, з’яўляецца падтрымка дэмакратычных прынцыпаў і ўмацаванне дэмакратычных норм ва ўсім свеце.
Інфармацыйнае бюро салідарнасці з Беларуссю, дырэктарам якога з’яўляецца Юлія Слуцкая, прыняло ўдзел у сустрэчы, выступаючы ў панэльнай сесіі, прысвечанай свабодзе інтэрнэта. У сесіі, якую распачаў міністр замежных справаў Швецыі Карл Більдт, удзельнічалі таксама эксперты з Ірака, Азербайджана, Эстоніі і іншых краінаў.
Юлія Слуцкая адзначыла, што „інтэрнэт з’яўляецца адным з істотных інструментаў у барацьбе Беларусі за дэмакратыю, а таму падтрымка ўсіх незалежных медыяў у Беларусі вельмі важная для спрыяння працэсу дэмакратызацыі”. Слуцкая таксама адзначыла, што беларускі досвед паказвае, што інтэрнэт сам па сабе не з’яўляецца рухавіком зменаў, але гэта каштоўны інструмент для самаарганізацыі і распаўсюду незалежнай інфармацыі, найбольш эфектыўны ў перыяд палітычнага і эканамічнага крызіса, пра што сведчаць «маўклівыя пратэсты» лета 2011 г.
Subscribe to our newsletter
Situation in Belarus