Беларусь у фокусе 2012: узнагарода пераможцаў у Варшаве
У пятніцу, 15 сакавіка 2013 года а 14.00 гадзіне ў прэс-клубе Polska (Кракаўскае Прадмесце 64) адбудзецца цырымонiя ўзнагароджання пераможцаў мiжнароднага конкурсу для журналiстаў «Беларусь у фокусе 2012».
Міжнародны конкурс для журналістаў “Беларусь у фокусе 2012” праводзіцца ўжо другі раз і скіраваны да журналістаў, якія пішуць пра Беларусь для замежных (не-беларускіх) выданняў. Наступныя журналісты будуць узнагароджаныя за артыкулы, апублікаваныя ў 2012:
Пераможцы
Андрэй Дынько (Беларусь) “Апошні дыктатар Еўропы”, The New York Times
Michał Potocki (Польшча) “На скрыжаванні падваення асобы”, Dziennik Gazeta Prawna
Laurent Vinatier (Францыя) “Гісторыя поспеху дыктатуры”, The Global Journal
Выбар чытачоў
Sara Biccherini (Італія) “Таму мы і збеглі з Беларусі, апошняй дыктатуры Еўропы”, Io Donna
На цырымоніі таксама будуць прысутнічаць беларускія журналісты, якія запрошаныя на двухдзённы семінар з ўдзелам фіналістаў “Беларусь у фокусе 2012”.
Дадатковая інфармацыя – на сайце www.focus.solidarityby.eu
Subscribe to our newsletter
Situation in Belarus