Прэс-клуб Беларусь 15 лютага | Варшава

Шаноўныя сябры!
Інфармацыйнае Бюро Салідарнасці з Беларуссю запрашае на чарговую сустрэчу Прэс-клубу Беларусь, якая адбудзецца 15 лютага а 16й гадзіне ў Варшаве ў сядзібе Press Club Polska (Krakowskie Przedmieście 64, Dom Polonii). Ганаровымі гасцямі сустрэчы будуць беларускі журналіст, блогер, паэт, грамадскі актывіст Глеб Лабадзенка і карэспандэнт тэлебачання France 24, які робіць рэпартажы пра Польшчу, Беларусь, Украіну, Венгрыю ды супрацоўнічае з Monocle, The Economist blog – Gulliver Cragg.
Падчас нефармальнай размовы за кубкам кавы/гарбаты або за келіхам віна госці распавядуць пра свой досвед журналісцкай працы.
Глеб Лабадзенка мяркуе, што ў сучаснай Беларусі журналіст можа часткова пераймаць функцыі грамадскага дзеяча – напрыклад, мадэраваць акцыі, скіраваныя на развіццё грамадзянскай супольнасці і ўзаемадапамогі людзей. Каб людзі бачылі, што многія рэчы яны могуць вырашаць увогуле без удзелу дзяржавы, самастойна. З дапамогай свайго блога http://labadzenka.by/ Глеб арганізуе акцыі, у якіх удзельнічае нават некалькі сотняў людзей.
Gulliver Cragg распавядзе пра свой досвед працы з беларускай тэматыкай. Як зрабіць беларускую тэму цікавай для заходніх рэдакцый і чытачоў? Якія складанасці сустракаюць замежных журналістаў у Беларусі? Уражанні, досвед ды бачанне Беларусі збоку. Gulliver Cragg працуе для France 24 ад 2006 года, спачатку ён працаваў у Парыжы, ад 2010 года – у Варшаве. France 24 – адзін з найбуйнейшых французскіх міжнародных каналаў тэлебачання, вядзе вяшчанне на трох мовах – англійскай, французскай ды арабскай. З матэрыяламі карэспандэнта можна пазнаёміцца тут .
Асабліва сустрэча будзе карысная міжнародным журналістам, якія цікавяцца працай журналістаў у Беларусі, і беларускім журналістам, якія хацелі б даведацца, як працуюць іх замежныя калегі, абмяняцца ўражаннямі і прафесійным досведам.
Працоўныя мовы ангельская, беларуская, руская
Ласкава запрашаем!
Больш пра падзею на facebook.
Кантакты
Iryna Hubskaya 536 948 025, [email protected] (беларуская, руская, польская)
Alexandra Kirby 668 679 312, [email protected] (ангельская, польская, руская)
Subscribe to our newsletter
Situation in Belarus