Выданне “Беларусь у фокусе: Вачыма міжнародных журналістаў”

Выданне “Беларусь у фокусе: Вачыма міжнародных журналістаў” – гэта зборнік артыкулаў пераможцаў міжнароднага конкурса (www.focus.solidarityby.eu) для прафесійных і грамадзянскіх журналістаў, які праводзіўся Інфармацыйным офісам салідарнасці з Беларуссю ў супрацоўніцтве з Press Club Polska ў 2011 годзе.
У чатырнаццаці артыкулах, напісаных аўтарамі з васьмі краінаў (Беларусь, Нямеччына, Латвія, Злучаныя Штаты Амерыкі, Аб’яднанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі, Польшчы, Славеніі, Іспаніі), адлюстраваныя наступствы прэзідэнцкіх выбараў 2010 года – ад масавых вобшукаў і судоў над удзельнікамі Плошчы і кандыдатамі ў прэзідэнты да “маўклівых пратэстаў”, адносінаў з ЕС, эканамічнага крызіса, які разгарэўся ў Беларусі ў ліпені-жніўні 2011 года. У тэкстах знайшлося месца таксама для мастацкага выяўлення палітычнай незадаволенасці і мараў на будучыню ў музыцы і тэатры. 2011 год таксама прадстаўлены ў фотаздымках беларускіх фотарэпарцёраў. Кніга выдадзеная на англійскай і беларускай мовах.
Праект “’Belarus in Focus” быў рэалізаваны пры падтрымцы Савета Міністраў Паўночных Краінаў.
Кніга “Беларусь у фокусе: Вачыма міжнародных журналістаў” прэзентавалася цягам серыі круглых сталоў і прэсавых канферэнцыяў (http://spotlight.solidarityby.eu/activities), якія праводзіліся Інфармацыйным бюро ў пяці еўрапейскіх сталіцах (Брусэль, Берлін, Варшава, Будапешт, Прага) у траўні 2012.
Калі вы хочаце атрымаць асобнік кнігі, калі ласка, дашліце заяўку на адрас [email protected] або наведайце наш офіс у Варшаве (ul Chmielna 15/204).
Фота Josef Gaffl.
Subscribe to our newsletter
Situation in Belarus