by
April 2 – April 8, 2012

Адкрыццё выставы здымкаў беларускіх фотарэпарцёраў “Беларусь у аб’ектыве 2011” абдылося 5 красавіка ў Варшаве.

The situation has not changed
Адкрыццё выставы здымкаў беларускіх фотарэпарцёраў “Беларусь у аб’ектыве 2011” абдылося 5 красавіка ў Варшаве.

Выстава “Беларусь у аб’ектыве” знаходзіцца ў самым сэрцы Варшавы, каля Замкавага пляцу. Там яе змогуць пабачыць не толькі варшавякі, але і вялізная колькасць турыстаў, якія наведаюць польскую сталіцу. Такім чынам, замежнікі, якія, як правіла, мала ведаюць пра жыццё нашай краіны.

На выставе прадстаўленыя працы беларускіх фотарэпарцёраў, якія супрацоўнічаюць з беларускімі незалежнымі медыямі і замежнымі смі, гэта Аляксандр Васюковіч, Дзмітры Брушко, Сяргей Васільеў, Сяргей Гапон, Сяргей Гудзілін, Юлія Дарашкевіч. Юлія Дарашкевіч, адкрываючы выставу, адзначыла, што ёй бы хацелася, каб на месцы гэтых здымкаў былі іншыя, але, на жаль, менавіта гэтыя распавядаюць пра падзеі, якія ўжо год утрымліваюць Беларусь у цэнтры ўвагі. “Фатографы ў Беларусі ўжо прызвычаіліся да кепскіх навінаў і часам здаецца, што горш ужо не будзе, але кожны год з’яўляюцца нагоды для падобных здымкаў і сітуацыі адно пагаршаецца,” – сказала Дарашкевіч.

Усе прысутныя – і беларусы, і палякі, і прадстаўнікі іншых краінаў – пагаджаліся ў тым, што здымкі паказваюць, якім цяжкім быў мінулы год на Беларусі. Аб’ектывы фотарэпарцёраў зафіксавалі жорсткія разгоны мірных пратэстаў, вялікія чэргі за валютай і пустыя паліцы ў крамах і на базарах у выніку сур’ёзнага эканамічнага крызісу, крывавы тэракт і суд над абвінавачанымі ў тэракце хлопцамі і іншыя сумныя моманты жыцця Беларусі ў 2011.

Фота: Сяргей Гапон. Супрацоўнікі МУС у цывільным разганяюць акцыю пратэсту ў гадавіну прэзідэнцкіх выбараў. Мінск, снежань 2011.

Кіраўнічка Інфармацыйнага Бюро Салідарнасці з Беларуссю – арганізатара выставы – Юля Слуцкая заўважыла, што “заўжды цікава, якім чынам гэтыя фотаздымкі, сюжэты якіх настолькі звыклыя для беларусаў, успрымаюцца замежнікамі, людзьмі, якія жывуць у іншай рэальнасці і не ўяўляюць ні таго, што адбываецца ў Беларусі, ні таго, у якіх умовах даводзіцца працаваць беларускім журналістам”. Старшыня Прэс Клубу Польшча, Ярослав Влодарчык [Jarosław Włodarczyk] адзначыў, што мінакоў у гэтай выставе прыцягваюць нават не фоты з масавых акцыяў пратэсту, таму што такія карцінкі можна пабачыць і ў польскім тэлебачанні. “Іх увагу прыцягваюць перадусім фотаздымкі пустых паліцаў – яны былі здзіўленыя, што сітуацыя ў іх бліжэйшых суседзяў можа быць настолькі кепскай…” – адзначае Влодарчык.

Фота: Дзмітры Брушко. Апошні дзень працы на базары, зачыненым праз эканамічны крызіс Мінск, травень 2011.

Выстава “Беларусь у аб’ектыве” стала магчымай дзякуючы падтрымцы Амбасады Канады ў Польшчы, дарэчы, на ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі прадстаўнікі дыпламатычнай місіі Канады – Джэнэт Стоўэл, а таксама спадар амбасадар Дэніэль Костэлло [Daniel Costello]. Амбасадар Костэлло адзначыў, што Канада адмоўна ацэньвае цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі. “Мы ахвотна супрацоўнічаем з урадамі тых краінаў, з якімі мы маем падобныя погляды на свет, – напрыклад, з краінамі ЕС. Нягледзячы на тое, што Беларусь і Канада – геаграфічна далёкія краіны, яны блізкія тут, у Варшаве. І, – дадаў Костэлло, – урад Канады будзе і надалей выкарыстоўваць кожную мажлівасць, каб адчыніць дзверы ў Беларусь”.

Фота: Дзмітры Брушко. Міліцыя заблакавала вуліцу падчас акцыі маўклівага пратэсту. Мінск, чэрвень 2011.

Выставу фотаздымкаў у Варшаве можна будзе пабачыць цягам некалькіх тыдняў на Кракаўскім Прадмесці 64 (перад Домам Палоніі). Арганізатарамі выставыя з’яўляюцца Інфармацыйнае Бюро Салідарнасці з Беларуссю (Варшава), Прэс Клуб Польшча, Амбасада Канады ў Польшчы.

Фота:Сяргей Гудзілін. Марш удзельнікаў маўклівых пратэстаў у цэнтры Мінску. Мінск, чэрвень 2011.

Фота: Юлія Дарашкевіч

You have been successfully subscribed

Subscribe to our newsletter

Once a week, in coordination with a group of prominent Belarusian analysts, we provide analytical commentaries on the most topical and relevant issues, including the behind-the-scenes processes occurring in Belarus. These commentaries are available in Belarusian, Russian, and English.
EN
BE/RU
Subscribe

Situation in Belarus

December 16 – December 22
View all

Subscribe to us

Read more