by
March 26 – April 1, 2012

Паказ фільму «Беларуская мара»: 25 сакавіка, Варшава

The situation has not changed
Паказ фільму «Беларуская мара»: 25 сакавіка, Варшава

Фільм Кацярыны Кібальчыч “Беларуская мара” – гэта гісторыя маладога чалавека з Мінска, які большую частку свайго жыцця пражыў у краіне, якой кіруе дыктатар.

Прагляд фільма адбыўся 25 сакавіка 2012 г. а 16.30, у кінатэатры Kino KC, па адрасе вул. Новы Свят 6/12 // ul. Nowy Swiat 6/12 (Варшава). Паказ фільма быў прымеркаваны да святкавання Дня Волі беларусамі Варшавы.

Падзея паказу фільма у Facebook

На фоне фальсіфікацыяў выбараў, жорсткіх рэпрэсіяў і сур’ѐзнага эканамічнага крызіса “Беларуская мара” паказвае як шмат людзей у найбольш “стабільнай” постсавецкай краіне пачынаюць патрабаваць пераменаў.

Фільм “Беларуская мара” атрымаў узнагароду Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў на Міжнародным кінафестывалі і Форуме па правам чалавека ў Жэневе (2-11 сакавіка, 2012 г), прыз глядацкіх сімпатыяў да Міжнародным кінафестывалі дакументальных фільмаў па правам чалавека Watch Docs у Варшаве (снежань, 2011 г.), быў паказаны на 14 міжнародным кінафестывалі дакументальных фільмаў па правам чалавека One World у Празе (6-15 сакавіка, 2012 г.).

Першыя паказы фільму былі прымеркаваныя да гадавіны трагічных для Беларусі падзеяў пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 г., калі сем з дзевяці кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі былі сярод 700 арыштаваных удзельнікаў мірных пратэстаў супраць фальсіфікацыяў на выбарах. Два кандыдаты ў прэзідэнты ўсѐ яшчэ знаходзяцца ў турме.

Прэм’ерны паказ у Мінску ў лістападзе 2011 быў закрыты, пасля таго “Беларуская мара” была паказаная ў шмат якіх гарадах Еўропы, у тым ліку ў Амстэрдаме, Берліне, Кіеве, Кракаве, Маскве, Нью Ёрку, Вільні і Варшаве. У першыя тыдні пасля таго, як фільм з’явіўся на YouTube, яго паглядзелі больш за 200 000 разоў.

Фільм “Беларуская мара” быў зроблены па замове Інфармацыйнага Бюро Салідарнасці з Беларуссю з Варшаве (www.solidarityby.eu) і German Marshall Fund of the United States.

Рэжысѐрка фільма Кацярына Кібальчыч нарадзілася ў Беларусі, цяпер жыве ў Маскве і працуе журналістам Першага Канала (Расійская Федэрацыя). Яна атрымала прэмію “Залатое пяро” Расійскага Саюза Журналістаў у намінацыі “Спецыяльны карэспандэнт году”.

Фільм “Беларускя мара” на Фэйсбуку: http://www.facebook.com/BelDream

Кантакты:

Кацярына Кібальчыч (рэжысѐрка фільму) + 79 852 571 672 (беларуская, расійская); Alexandra Kirby (Solidarity with Belarus Information Office) + 48 501 252 007 (English, расійская) Таццяна Нетбаева (Solidarity with Belarus Information Office) +48 517 498 692 (беларуская, расійская, польская)

Падзея паказу фільма у Facebook

You have been successfully subscribed

Subscribe to our newsletter

Once a week, in coordination with a group of prominent Belarusian analysts, we provide analytical commentaries on the most topical and relevant issues, including the behind-the-scenes processes occurring in Belarus. These commentaries are available in Belarusian, Russian, and English.
EN
BE/RU
Subscribe

Situation in Belarus

September 30 – October 6
View all

Subscribe to us

Read more