by
March 12 – March 18, 2012

Заўтра вырашыцца, ці адбяруць у Беларусі чэмпіянат свету па хакеі – 2014

The situation has not changed
Заўтра вырашыцца, ці адбяруць у Беларусі чэмпіянат свету па хакеі – 2014

Пра гэта ў сваім блогу паведаміў дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі.

«Я толькі што вярнуўся з перамоваў у справе рэзалюцыі Еўрапарламента аб сітуацыі ў Беларусі, — напісаў Мігальскі, які цытуе тэкст рэзалюцыі:

«Заклікаць нацыянальныя хакейныя федэрацыі краін — членаў ЕС і ўсіх іншых дэмакратычных краін, у тым ліку ў часе кангрэса Міжнароднай федэрацыі хакею ў Хельсінкі (май, 2012) перагледзець сваё ранейшае рашэнне і перанесці чэмпіянат свету 2014 года ў іншую краіну, пакуль у Беларусі не будуць вязваленыя палітвязні, вязні сумлення і пакуль рэжым не будзе праяўляць відавочных прыкмет паважання правоў чалавека і прызнаваць вяршэнства закона».

***

Нагадаем, што 1 сакавіка дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы Марэк Мігальскі ініцыяваў у інтэрнэце збор подпісаў за адмену чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 г. у Беларусі пад назвай «Пакінь дыктатара на лёдзе». Так, прапаноўвалася збіраць подпісы пад зваротам да Міжнароднай федэрацыі хакея і нацыянальных федэрацый, каб права правядзення сусветнага першынства было аддадзена іншай дзяржавы

***

Нагадаем, 27 лютага шведскія СМІ са спасылкай на дырэктара Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) па сувязях з грамадскасцю Шымана Шэмберга распаўсюдзілі інфармацыю аб тым, што майскі кангрэс IIHF можа перагледзіць месца правядзення чэмпіянату 2014 года.

Беларусь атрымала права правесці чэмпіянату свету па хакеі на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі ў 2009 г.

NN.BY

You have been successfully subscribed

Subscribe to our newsletter

Once a week, in coordination with a group of prominent Belarusian analysts, we provide analytical commentaries on the most topical and relevant issues, including the behind-the-scenes processes occurring in Belarus. These commentaries are available in Belarusian, Russian, and English.
EN
BE/RU
Subscribe

Situation in Belarus

September 23 – September 29
View all

Subscribe to us

Read more