Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск зьвярнуўся да беларусаў на іх роднай мове.
“Калі на шалях будзе знаходзіцца лёс палітвязьняў, то Польшча заўсёды будзе выказвацца за ўвядзеньне санкцый” – заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Варшаве прэм’ер Польшчы Дональд Туск. Польскі палітык дадаў, што рэакцыя афіцыйнага Менску на пашырэньне “чорнага сьпісу” ЭЗ сьведчыць аб тым, што санкцыі ЭЗ “б’юць у балючае месца рэжыма”.
Затым Дональд Туск зьвярнуўся да грамадзян Беларусі на беларускай мове.
Д. Туск: Я хачу скахаць пару слоў да грамадзян Беларусі. Будзьце моцнымі. Трымайцеся! Жыве Беларусь!
Туск дадаў, што Польшча будзе далей супрацоўнічаць зь беларускй апазыцыяй і падтрымліваць дэмакратычныя перамены на Беларусі. Прэм’ер Польшчы падзякаваў дыпмяламатам краін ЭЗ за салідарнасьць з Польшчай.
Нагадаем, скандал паміж Беларусьсю й Эўразьвязам узьнік пасьля таго, як у аўторак МЗС Беларусі параіў польскаму паслу й амбасадару ЭЗ у Менску пакінуць краіну.У адказ на гэта Брусэль прыняў рашэньне адлікаць на кансультацыі ўсіх паслоў краін Эўразьвязу, акрэдытаваных у Беларусі. Афіцыйны Менск назваў паводзіны ЭЗ “эскаляцыяй канфлікту”.
Subscribe to our newsletter
Situation in Belarus