by
February 20 – February 26, 2012

Артыкулы журналістаў – пераможцаў конкурсу "Беларусь у фокусе"

The situation has not changed
Артыкулы журналістаў – пераможцаў конкурсу "Беларусь у фокусе"

21 лютага ў памяшканні Прэс-клуба Польша адбылося ганаровае узнагароджанне пераможцаў конкурса “Беларусь у фокусе”.

У конкурсе бралі ўдзел як прафесійныя, так і грамадзянскія журналісты з усяго свету, якія ў сваіх артыкулах закранаюць тэму зменаў у Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 г. Да разгляду журы прымаліся артыкулы, апублікаваныя ў міжнароднай прэсе.

Прапануем вам артыкулы пераможцаў (клікні на артыкул, каб прачытаць):

у намінацыі Прафесійная журналістыка

Sam Knight (Harper’s), UK // Сэм Найт, Вялікабрытанія – Унутры снежнага шара (ЧЫТАЦЬ)

Сэм Найт пiша для часопісаў. Галоўным чынам ён піша для штотыдневага часопіса Financial Times, якi выдаецца па выходных, і для Prospect – брытанскага штомесячнага часопіса, дзе ён з’яўляецца яшчэ і рэдактарам.

Ён часта піша пра людзей і мясцiны, якiя перажываюць глыбокія змены; на працягу апошніх 18 месяцаў ён ахапіў такія тэмы, як рэформа паслуг у галiне аховы здароўя ў Вялікабрытаніі, Ісландыя пасля краху і правядзенне Алімпійскіх гульняў у Лондане.

Яго працы з’яўлялiся ў Harpers, The New York Times і The New Republic. Зараз ён працуе над кнігай пра жыццё ў Еўропе ў перыяд фінансавага крызісу.

Упершыню Сэм наведаў Мінск у 2007 годзе, каб напісаць пра Лiцэй Якуба Коласа – беларускамоўную школу, зачыненую ўладамі ў канцы 2003 года, але якая працягвала iснаваць неафіцыйна – у дамах людзей. Ён не можа згадаць, чаму ён вырашыў напісаць пра Беларусь, але гэтая тэма здавалася важнай і складанай. Пасля таго ён вяртаўся ў краіну ў 2008 годзе, каб пісаць пра ўплыў фінансавага крызісу на краіну, а потым, у снежні 2010 года, для асвятлення прэзідэнцкіх выбараў для Harper’s.

Shaun Walker (The Independent), UK // Шон Ўокер // Вялкабрытанія – Тэатр кідае выклік апошняй дыктатуры Еўропы

Шон Ўокер – маскоўскі карэспандэнт брытанскага Independent. Ён жыве ў Маскве з 2003 года і працуе на Independent з 2007 года, пішучы пра Расію і краіны былога Савецкага Саюза. У мінулым годзе ён шмат разоў бываў у Беларусі.

Шон Ўолкер вывучаў расійскую і савецкую гісторыю ў Оксфардскім універсітэце.

Polona Frelih (Delo), Slovenia // Полёна Фрэліх, Славенія – Быццам рыба ў акварыуме, якая адчувае мора.

Полёна Фрэліх – маскоўскі карэспандэнт славенскай штодзённай газеты Delo. Яна сочыць за палітычным, эканамічным, культурным і паўсядзённым жыццем ў Расіі і іншых краінах былога Савецкага Саюза.

Полона шмат падарожнічала па Саюзе, у тым ліку – па былых краінах Саюза. Яна пісала на розныя тэмы – пра грузіна-расійскі канфлікт у Паўднёвай Асеціі і Абхазіі ў 2008 годзе, пра штодзённыя праблемы карэннага насельніцтва Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі, пра нацыянальнае адраджэнне і палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі.

Паходзячы са Славеніі, адносна невялікай краіны, якая ў 1991 годзе атрымала незалежнасць ад былой Югаславіі, Полёна заўсёды была зацiкаўлена тым, якім чынам і ў якой ступені нацыянальная ідэнтычнасць захоўваецца ў шматнацыянальных дзяржавах.

Гэтая зацікаўленасць і прывяла яе калісьці ў Беларусь. Падарожнiчаючы па Беларусі, яна сустрэла шмат цікавых людзей, у якіх была адна праблема на ўсіх – палітычная сістэма, што з’яўяецца ворагам не толькі для беларускага нацыянальнага адраджэння, але і парушае асноўныя правы чалавека.

Полёна распачала кар’еру на славенскiм нацыянальным тэлебачаннi ў аддзеле навiнаў у 1997 годзе, потым яна асвятляла падзеi ў краінах былога Савецкага Саюза і краiнах яго ўплыву. Яна таксама была аўтарам штотыднёвага агляду падзей у свеце Weekly Mirror і славенскiм карэспандэнтам CNN World Report.

у намінацыі Грамадзянская журналістыка

Angela Ruiz, Spain // Анхела Руіс, Гішпанія – Гішпанія-Беларусь, кантраснасць праблем.

Анхела Эспiноса Руіс нарадзілася ў Малазе (Гішпанія) у 1993 годзе. Ва ўзросце трох гадоў па ўласнай ініцыятыве яна ўжо навучылася чытаць і пісаць i пачала складаць вершы, калі ёй было шэсць гадоў. У 2011 годзе яна з адзнакай скончыла кансерваторыю (прафесійная ступень па фартэпіяна і бакалаўр гуманітарных навук). Яна таксама атрымала Надзвычайную прэмію бакалаўра ў Малазе.

У 2005 годзе ёй была прысуджаная першай прэміі ў 15 Музычным конкурсе «Ángeles Reina» (па спецыяльнасці фартэпіяна). У 2008 годзе Анхела выйграла стыпендыю Ben Franklin Transantlantic Fellows Initiative ад урада ЗША для маладых лідэраў свету. Пад час удзельнiцтва ў праграме, яна даведалася пра міжнародна-палітычныя праблемы i асаблiва зацiкавiлася сiтуацыяй у Беларусi.

Акрамя роднай гішпанскай і ангельскай моў, Анхела валодае французскай і рускай мовамі, вывучае нямецкую, украінскую і польскую мовы. Зараз яна вучыцца на першым курсе ўніверсітэта Гранады (факультэт славянскай філалогіі) і ў рамках праекта па перакладу сучаснай паэзіі (з гішпанскай на рускую мову) супрацоўнічае са школай перакладчыкаў гэтага ўніверсітэта.

Brendan McCall, US // Брэндан МакКол, ЗША – Калі тэатр становіцца «думказлачынствам»

Брэндан МакКолл (ЗША) – тэатральна-пластычны актор, чые працы былі прадстаўлены ў больш чым 25 краінах на 4 кантынентах з 1993 года. Цяпер ён кiруе пастаноўкай арыгінальнай адаптацыі Хенрыка Ібсена «Лялечны дом» у Анкары.

У 2010 годзе ён заснаваў Ensemble Free Theater Norway у Осла – незалежную тэатральную групу, прысвечаную міжнароднаму супрацоўніцтву i працы над новымi пастаноўкамi. МакКолл з 1994 года выкладаў у міжнародных універсітэтах, у тым ліку, 6 гадоў – у аспірантуры, і на працягу 7 гадоў працаваў на 3 кантынентах. Яго артыкулы друкаваліся ў Contemporary Theatre Review, Contact Quarterly Dance Journal, Movement Research Performance Journal, Dance Magazine, а таксама рыхтуюцца да выдання ў кнізе The Actor´s Checklist: Creating the Complete Character (Cengage) д-ра Розары О’Ніл.

МакКолл супрацоўнічае з Беларускiм cвабодным тэатрам ў Мінску і Осла з 2009 года. Сузаснавальнікі тэатра Наталля Каляда і Мікалай Халезін падзялiлiся з iм сваім досведам жыцця ў Мінску, у тым ліку распавялі пра арышты і пагрозы жыццю, а таксама пра жудасныя падзеi снежня 2010 падчас і пасля выбараў у Беларусі. Гэта натхніла МакКолла на тое, каб заняць актыўную пазiцыю як педагога, актывіста і чалавека. Так, ён напiсаў «Калі тэатр становiцца думказлачынствам», апублікаванае ў Contemporary Theatre Review (Вялікабрытанія) у 2011 годзе. Інфармацыя / кантакт: www.ensemblefreetheaternorway.com

Kiryl Kascian, Belarus // Кірыл Касцян, Беларусь (ХУТКА БУДЗЕ ПЕРАКЛАД)

Кірыл Касцян – доктар права (phd) ва Ўніверсітэце Брэмена (Нямеччына), вэб-рэдактар «Беларускага агляду”, квартальніка, які выдаецца Беларуска-амерыканскай асцыяцыяй, аўтар шэрагу навуковых і публіцыстычных артыкулаў, суаўтар кніг, а таксама рэцэнзій на кнігі на англійскай, нямецкай, беларускай мовах. Даследчыцкія і журналісцкія інтарэсы ахопліваць пераважна пытанні правоў і палітыкі краінаў Сярэдняй і Ўсходняй Еўропы і новых незалежных дзяржаваў, з асаблівай увагай да Беларусі з акэнтам на Беларусь.

Прачытаць артыкулы на ангельскай мове можна прачытаць на старонцы конкурса “Беларусь у фокусе”.

You have been successfully subscribed

Subscribe to our newsletter

Once a week, in coordination with a group of prominent Belarusian analysts, we provide analytical commentaries on the most topical and relevant issues, including the behind-the-scenes processes occurring in Belarus. These commentaries are available in Belarusian, Russian, and English.
EN
BE/RU
Subscribe

Situation in Belarus

September 30 – October 6
View all

Subscribe to us

Read more