Беларуская ялінка ў Беларускім доме ў Варшаве
Першая беларуская Ялінка ў Варшаве адбылася 30 снежня. Дзеткі-беларусы ў самым розным узросце ад самых маленькіх да амаль дарослых сустрэліся адзначыць надыход Новага году з Дзедам Марозам, карагодам вакол елкі, вершыкамі-песнямі ў магічным коле і іншымі традыцыйнымі забавамі навагодніх святаў.
Арганізавалі Ялінку Беларускі дом у Варшаве, фонд “Jedna Europa”, фонд Open Culture, сайт interpolit.com.
Ялінка – гэта свята, якое яднае ўсе ўзросты, свята, якое дорыць нам веру ў цуд і лепшае заўтра”, – кажа адзін з арганізатараў Ялінкі Зміцер Бародка. – Дзеці ўзрушаныя і ўражаныя. Шмат хто з іх упершыню пазнаёміўся з Дзедам Марозам. Мяркую, свята ўдалося.
Было б здорава, каб гэтая Ялінка стала першай ластаўкай у супольных святах беларусаў у Варшаве, – мяркуе адна з гасцей, мама 4-х гадовага Стаса. – Спадзяюся, бліжэйшым часам пабачыць многіх новых знаёмых у нас з мужам у гасцях, куды я з радасцю запрашаю ахвотных.
Арганізатары Беларускай Ялінкі ў Беларускім Доме зычаць усім беларусам еднасці па ўсім свеце, любові да ўласных традыцый і салідарнасці па-за ўсім.
З Новым годам усіх! І давайце памятаць: на Дзеда Мароза спадзявайся, але й сам старайся!
Subscribe to our newsletter
Situation in Belarus