by
December 19 – December 25, 2011

Марэк Мігальскі: Лукашэнку чакае лёс Кадафі

The situation has not changed
Марэк Мігальскі: Лукашэнку чакае лёс Кадафі

19 снежня ў Варшаве адзначылі гадавіну беспрэцэдэнтна жорсткага разгону мірнай акцыі пратэсту фальсіфікацыям выбараў у Мінску. Каля амбасады Беларусі адбыўся пікет “Sfalszawany rok”, а ў цэнтры Варшавы, каля помніка Каперніку, – вулічны паказ фільма “Беларуская мара”

Акцыі адбыліся ў рамках Марафона Салідарнасці, які арганізавалі супольна беларускія цэнтры замежжа: Беларускі Дом у Варшаве, Інфармацыйнае Бюро Салідарнасці з Беларуссю (Варшава), Беларускі Цэнтр ва Ўкраіне (Кіеў), Office for a Democratic Belarus (Брусэль), Грамадзянскае і палітычнае прадстаўніцтва ў Літве(HUB, Вільня), Free Belarus Now (Брытанія, Лондан), Звяз для дэмакратыі ў Беларусі.

Пікет каля амбасады Беларусі ў Варшаве пад лозунгам “Сфальсіфікаваны год” быў арганізаваны Офісам еўрадэпутата Марэка Мігальскага і “Еўрапейскай Беларуссю ў Варшаве”. На мэце акцыі было ня толькі прыцягнуць увагу варшавян да праблем суседняй Беларусі, але нагадаць Мінску афіцыйнаму, што Еўропа не забываецца на злачынствы рэжыму і тым больш не закрые на іх вочы.

У сваёй прамове еўрадэпутат Марэк Мігальскі параўнаў Лукашэнку з Кадафі і не выключыў верагоднасці, што лёс іх будзе падобны гэтак жа, як падобныя паміж сабою дыктатуры.

У цэнтры Варшавы, каля помніка Каперніку, адбыўся вулічны паказ дакументальнай поўнаметражнай кінастужкі Кацярыны Кібальчыч “Беларуская мара”.

Надвор’е не вельмі спрыяла вулічнаму прагляду фільма, але тым не менш цікавасць да акцыі была відавочная. Беларусы, якія арганізоўвалі паказ, раздавалі гледачам паштоўкі з інфармацыйным тэкстам пра стан Беларусі сённяшняй, распавядалі пра тое, як Беларусь пражыла гэты год і ў чаканні якіх цудаў уваходзіць у год наступны.

Мне здаецца, гэты фільм не толькі трагічны. Хаця плакаць хочацца, – дзеліцца ўражаннямі студэнтка факультэта сацыялогіі. – Я сябрую з некаторымі беларусамі, што прыехалі вучыцца ў Польшчу з-за рэпрэсій. І мне здаецца, – маладых людзей, якія мысляць прагрэсіўна, у вашай краіне – досыць. Проста не надышоў такі момант, які вярнуў некалі акупаваную Польшчу – палякам. Але тыя акцыі,якія вы робіце, фільмы, якія здымаеце – гэта ўсё набліжае той самы момант. Няхай сабе марудна, але набліжае.

Дарэчы, напярэдадні гадавіны трагічнага для Беларусі 19 снежня фільм “Беларуская мара” стаў прызерам міжнароднага кінафестывалю Watch Docs -2011 ў Варшаве.

(Фота з акцыі)

(Фота з вулічнага прагляду)

You have been successfully subscribed

Subscribe to our newsletter

Once a week, in coordination with a group of prominent Belarusian analysts, we provide analytical commentaries on the most topical and relevant issues, including the behind-the-scenes processes occurring in Belarus. These commentaries are available in Belarusian, Russian, and English.
EN
BE/RU
Subscribe

Situation in Belarus

October 7 – October 13
View all

Subscribe to us

Read more