by
December 19 – December 25, 2011

Марцін Басацкі: “Прыкметаў прагрэсу з боку рэжыму Лукашэнкі няма”

The situation has not changed
Марцін Басацкі: “Прыкметаў прагрэсу з боку рэжыму Лукашэнкі няма”

19 снежня ў Міністэрстве замежных спраў Польшчы адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная вынікам дзейнасці Польшчы і Еўропы ў дапамогу дэмакратычнай Беларусі цягам апошняга году.

На канферэнцыі выступілі намеснік міністра замежных спраў Кшыштоф Станоўскі, прэс-сакратар МЗС Польшчы Марцін Босацкі, кіраўніца Хельсінскага фонду па правам чалавека Данута Пшывара, дырэктар Studium Europy Wschodniej Uniwersytetu Warszawskiego Ян Маліцкі.

Як выглядала 19 снежня 2010 году вачыма еўрапейцаў, вачыма людзей, якія імкнуцца дапамагчы Беларусі ў яе дэмакратызацыі, распавёў Марцін Басацкі.

Рэакцыя звонку была хуткай і ніколі яшчэ ЕС не быў настолькі салідарны ў неабходнасці санкцый супраць дыктатуры ў Беларусі, – падкрэсліў Кшыштаф Станоўскі.

“200 чалавек у спісе неўязных у ЕЗ. Эканамічныя санкцыі, уведзеныя ў чэрвені. Але найгалоўнае – гэта дапамога грамадству. 180 мільёнаў Польшча і ЕЗ выдаткавалі на дапамогу дэмакратычным сілам Беларусі… 15 снежня з’явіўся еўрапейскі фонд для падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі European endowment for Democracy, які пачне дзейнічаць у 2012 годзе.

Ян Маліцкі распавёў пра дапамогу беларускім студэнтам, якіх пераследуюць за палітычную дзейнасць, не даючы атрымаць вышэйшую адукацыю, – пра адмыслова створаную Праграму Каліноўскага. У рамках гэтай праграмы польскія універсітэты прымаюць на вучобу рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў з сакавіка 2005 года.

“Мы лічым сваім поспехам, што са з’яўленнем праграмы колькасць рэпрэсаваных студэнтаў пачала памяншацца. Але пасля 19-га снежня 2010-га настаў новы этап масавых рэпрэсій. У звязку з гэтым мы стварылі адмысловы курс, дзе навучаецца зараз 290 студэнтаў”.

Ян Маліцкі прадставіў чатырох стыпендыятаў праграмы Каліноўскага, сярод якіх і Адам Бяляцкі, сын асуджанага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Данута Пшывара распавяла пра шматлікія адукацыйныя праекты для беларускіх недзяржаўных арганізацый, пра зробленыя аналітычныя рапарты па правах чалавека, а таксама выказала непакой з той прычыны, што не ўсе польскія дзяржустановы працуюць так уважліва, як гэта робіць Міністэрства замежных спраў, – маючы наўвазе нядаўняе памылковае затрыманне беларускага палітуцекача Алеся Міхалевіча ў варшаўскім аэрапорце.

На пытанне журналістаў пра перспектывы спрашчэння візавага рэжыму для беларусаў і безвізавага рэжыму для жыхароў памежжа Беларусі і Польшчы пан Басацкі адказаў, што ўсё залежыць ад Лукашэнкі, – трэба, каб ён ня толькі падпісаў адпаведныя дакументы, але і даслаў спецыяльную ноту. Але пакуль што ніякага прагрэсу з боку афіцыйнага Мінску – няма. Тым не менш, падкрэсліў прэс-сакратар МЗС, – усе абяцанні польскага боку ў гэтым кірунку застаюцца ў сіле.

Насуперак адсутнасці прагрэсу з боку дыктатуры Лукашэнкі, выступоўцы з аптымізмам глядзяць на будучыню Беларусі.

“40 год таму не ўсе ў Польшчы маглі сустрэць каляды са сваімі сем’ямі. Але прыйдуць лепшыя часы, калі мы будзем разам за адным сталом са сваімі сябрамі”, – падвынікаваў Кшыштаф Станоўскі.

You have been successfully subscribed

Subscribe to our newsletter

Once a week, in coordination with a group of prominent Belarusian analysts, we provide analytical commentaries on the most topical and relevant issues, including the behind-the-scenes processes occurring in Belarus. These commentaries are available in Belarusian, Russian, and English.
EN
BE/RU
Subscribe

Situation in Belarus

September 30 – October 6
View all

Subscribe to us

Read more