by
December 19 – December 25, 2011

Міністры замежных справаў Швецыі, Вялікабрытаніі, Польшчы і Нямеччыны: “Не пакінем Беларусь” (тэкст цалкам)

The situation has not changed
Міністры замежных справаў Швецыі, Вялікабрытаніі, Польшчы і Нямеччыны: “Не пакінем Беларусь” (тэкст цалкам)

Сёньня ў польскім выданьні «Gazeta Wyborcza» быў апублікаваны ліст-маніфест міністраў замежных справаў. З агульным зваротам выступілі Карл Більт (Швэцыя), Уільям Гэйг (Вялікабрытанія), Радаслаў Сікорскі (Польша) і Гіда Вэстэрвэле (Нямеччына). Чытаць тэкст цалкам…

Пакуль улады цягнуць Беларусь долу, не мае яна шансаў на добрую будучыню. Досыць!

Карл Більт, Уільям Гэйг, Радаслаў Сікорскі і Гіда Вэстэрвэле

Год таму беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка парушыў абяцанне, дадзенае ўласнаму народу і міжнароднай супольнасці, – распачаць лібералізацыю беларускай палітычнай сістэмы. Увечары 19 снежня 2010 г. мы бачылі, як спецназ брутальна разганяў дэманстрантаў, што выйшлі з мірным пратэстам супраць сфальсіфікаваных выбараў, у якіх зноў перамог Лукашэнка.

***

Перад гэтымі выбарамі да нас даходзілі пазітыўныя сігналы, што пазіцыя Лукашэнкі змяняецца – на карысць паступовага руху да сапраўднага плюралізму і разважных еўрапейскіх стандартаў. Еўразвяз з задавальненнем прымаў гэтыя сігналы, прапаноўваючы гатоўнасць адкрыцця новых перспектываў супрацоўніцтва з Беларуссю – калі сітуацыя напраўду палепшыцца. Мы заклапочаныя толькі і выключна тым, каб Беларусь пабудавала сабе будучыню, абапіраючыся на дэмакратыю, дабрабыт і бяспеку, а таксама каб супрацоўнічала з Еўразвязам і іншымі суседзямі на агульнапрынятых падставах.

Але замест гэта мы бачылі сотні невінаватых людзей, кінутых за краты, а дзясяткі з іх былі асуджаныя па палітычных матывах на паказальных судовых працэсах. Такі лёс напаткаў сярод іншага некалькі кандыдатаў у прэзідэнты, адзіным злачынствам якіх было суперніцтва з Лукашэнкам у выбарах. Пачаліся бязлітасныя пераследы прадстаўнікоў апазіцыі, незалежных медыяў і градмадзянскай супольнасці за тое, што яны адважыліся сумнявацца ў правамоцнасці ўлады або ў яе стасунках з грамадзянамі. Маладыя людзі выключаліся з навучальных установаў, звальняліся з працы, у іх кватэры прыходзілі з ператрусамі, у няўрадавых арганізацыяў і незалежных медыяў канфіскоўваліся кампутары.

Не спыняючы пераслед усіх палітычных праціўнікаў, Лукашэнка звярнуў увагу таксама і на тых, хто намагаўся бараніць рэпрэсаваных суграмадзянаў. На чатыры з паловай гады заключэння па сфабрыкаваным абвінавачванні ў нясплаце падаткаў быў асуджаны паважаны ўсімі праваабаронца Алесь Бяляцкі. Гэтым самым Лукашэнка да свайго спісу дадаў яшчэ аднаго палітвязня. Далей ён такім чынам змяніў закон, каб максімальна абмежаваць і так амаль няісную прастору палітычных дэбатаў і грамадзянскіх дзеянняў.

Беларусь сталася дзяржавай, якой кіруе страх. Шмат адважных грамадзянаў існуюць у нечалавечых умовах у турмах і калоніях толькі таму, што не паддаліся націску і не “прызналіся” ў злачынствах, якіх не здзяйснялі. Мы вельмі занепакоеныя лёсам Андрэя Саннікава, Мікалая Статкевіча, Змітра Дашкевіча, Змітра Бандарэнкі і яшчэ шмат каго.

***

З гэтай грубай і эгаістычнай палітыкі, вядома ж, вынікаюць сур’ёзныя наступствы. Рэжым сканцэнтраваўся на задушэнні ўсякага супраціву, беларускія ўлады забылі пра хворую эканоміку і не здзейснілі ніякіх зменаў, каб забяспечыць эканамічны рост. Вынікам гэтага стала спіраль інфляцыі і рэзкая дэвальвацыя валюты, што радыкальна пагоршыла ўмовы жыцця беларусаў.

Страціўшы ўсялякія нават вонкавыя прыкметы правамоцнасці сваёй улады, Лукашэнка кінуўся да абароны эканамічных пазіцыяў рэжыму, распрадаючы дзяржаўную ўласнасць, што мусіць дапамагчы выжыць нефункцыянуючай эканоміцы. Два з паловай мільярды даляраў, атрыманых ад Расіі ўзамен за беларускі газаправод, дапаможа эканоміцы пратрымацца – але нядоўга. Калі не адбудуцца падставовыя рэформы – у адпаведнасці з прапановамі Міжнароднага валютнага фонду, – Беларусь не здолее вызваліцца з путаў гіперінфляцыі.

Разважная палітыка прыватызацыі і падтрымка прыватных прадпрымальнікаў – гэта два чыннікі, якія могуць адыграць ключавую ролю ў стабілізацыі гаспадаркі. Але Лукашэнка на гэта не пагаджаецца. Каля 70% беларусаў працуюць на карысць дзяржавы, большасць з іх на падставе кантрактаў, якія працягваюцца штогоду. Гэта ўяўляе сабой сур’ёзны інструмент квазітаталітарнага кантролю – калі хтосьці выяўляе нейкі супраціў, то адразу ж губляе працу. Калі б беларускія фірмы функцыянавалі ў нармальных умовах, Лукашэнка згубіў бы ўладу над большай часткай грамадства. Згубіў бы таксама і кантроль над публічнымі фінансамі, з якіх ён узнагароджвае эліты за паслухмянасць.

З увагі на бесперапынныя рэпрэсіі Лукашэнкі, скіраваныя супраць уласнага народу, мы не можам не ўзмацняць палітыку Еўразвязу ў дачыненні на Беларусі – як палітыку санкцыяў, скіраваных супраць ўсіх асобаў, адказных за яскравыя прыклады парушэння правоў чалавека і за фінансаванне рэжыму. Гэтыя санкцыі не будуць датычыцца звычайных грамадзянаў.

Адначасова Еўразвяз павялічыць падтрымку для грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сілаў у Беларусі, што дазволіць абмінуць перашкоды, якія ім ствараюцца, а таксама выказваць занепакоенасць сітуацыяй у краіне. Мы павялічым таксама нашую заангажаванасць у дзеянні на карысць звычайных грамадзянаў, узмацняючы сярод іншага міжасабовыя кантакты паміж грамадзянамі нашых краінаў.

***

Мы будзем намагацца паказаць звычайным беларусам альтэрнатыўную дарогу развіцця іх краіны. Мы прадставім празрыстую візію Беларусі ў Еўропе – Беларусі, якой не бракуе веры ў сябе і якая з’яўляецца паважаным міжнародным партнёрам, які адыгрывае пазітыўную ролю на карысць бяспекі і дабрабыту ў рэгіёне.

Мэтай Еўразвязу не з’яўляецца замена адных рэгіянальных сувязяў Беларусі на іншыя або пашырэнне ўжо існых сувязяў. Мы мусім стварыць пакет дзеянняў Еўразвязу, якія дапамогуць Беларусі паважаць правы чалавека і кіраванне закону, як толькі стане яна на шлях дэмакратыі.

Пакуль што мы будзем імкнуцца да перамогі нас супрацівам рэжыму поўнага вызвалення ўсіх палітвязняў, а таксама замінаць спробам ізаляцыі Беларусі ад Еўропы.

Пакуль улады цягнуць Беларусь долу, няма ў яе шансаў на добрую будучыню. Беларусі народ мае права прымаць рашэнне пра ўласны лёс. Мы не спынім намаганняў на карысць таго, каб беларускі народ могу зрабіць вольны выбар.

You have been successfully subscribed

Subscribe to our newsletter

Once a week, in coordination with a group of prominent Belarusian analysts, we provide analytical commentaries on the most topical and relevant issues, including the behind-the-scenes processes occurring in Belarus. These commentaries are available in Belarusian, Russian, and English.
EN
BE/RU
Subscribe

Situation in Belarus

September 23 – September 29
View all

Subscribe to us

Read more