Гродзенскі БНФ працягвае кампанію супраць АЭС. Горадня
“Учора Чарнобыль – сёння Фукусіма – заўтра Астравец? Дзякуй. Ня трэба!” – адмысловы інфармацыйны матэрыял з такім рэфрэнам падрыхтавала гродзенская гарадская арганізацыя Партыі БНФ. Сябры партыі такім чынам працягваюць кампанію па інфармаванні жыхароў аб небяспецы будаўніцтва беларускай АЭС на Астравеччыне.
Каментар
Пасля пэўнага зацішша ўзнаўляецца актыўнасць палітычных партый у рэгіёне. З часу сканчэння выбарчай кампаніі дэмакратычныя сілы ў рэгіёне амаль не праяўлялі нейкіх прыкметаў дзейнасці. На сённяшні час адсутнічаюць супольныя дзеянні, каардынацыя і супрацоўніцтва апазіцыйных сілаў у рэгіёне, толькі партыя БНФ працягвае кампанію супраць пабудовы АЭС на Гарадзеншчыне. Аднак зараз людзей больш за ўсё хвалюе пытанне валютнага крызісу і яго наступстваў, няўпэўненасці ў сваёй будучыні. Падаецца, што і да гэтага кволая кампанія супраць АЭС у Астраўцы не будзе ўспрымацца грамадствам і не пашырыць уплыў партыі БНФ як на насельніцтва, так і на ўлады. У дэмакратычных сілаў на Гарадзеншчыне адсутнічае крэатыўнасць і хуткае рэагаванне на бягучыя падзеі, што можна патлумачыць паслявыбарчай апатыяй і рэпрэсіямі.
Subscribe to our newsletter
Situation in Belarus