by
May 9 – May 15, 2011

Председатель Совета Республики Национального собрания Анатолий Рубинов посетил Лидский район. Гродненская область

The situation has not changed
Председатель Совета Республики Национального собрания Анатолий Рубинов посетил Лидский район. Гродненская область

13 мая в Лиде прошло заседание Совета по взаимодействию органов местного самоуправления при Совете Республики на тему «О работе местных Советов депутатов Лидского района по созданию условий для развития туристско-экскурсионных услуг и агроэкотуризма». Открыл его председатель Совета Республики Анатолий Рубинов.

Каментар

У апошні час актывізавалася дзейнасць органаў улады па развіццю турыстычнай галіны ў рэгіёне. Нягледзячы на прымаемыя раней праграмы па развіццю гэтай галіны і пэўныя пазітыўныя зрухі эфектыўнасць іх выканання застаецца невысокай. Валютны крызіс, які напаткаў эканоміку краіны, і адсутнасць сродкаў для яго вырашэння нарэшце прымусілі цэнтральныя органы ўлады болей сур’езна прыгледзецца да магчымых шляхоў прыцягнення валюты ў краіну. У 2010 годзе экспарт паслуг склаў 146,7 млн. доллараў, а Беларусь наведала каля 4 млн. замежнікаў. Зараз для кіраўніцтва краіны любыя валютныя сродкі маюць значэнне.

Яшчэ 11 мая на базе ГрДУ ім. Янкі Купалы праходзіла нарада па абмеркаванню стану і перспектываў развіцця турызма на Гарадзеншчыне з удзелам дырэктара Дэпартамента па турызму Мінінстэрства спорта і турызма, а 13 мая для абмеркавання той жа тэмы з прадстаўнікамі мясцовага самакіравання прыязджаюць сенатары. Варта зазначыць, што на Гарадзеншчыне захавалася значная колькасць культурна-гістарычных аб’ектаў, якія маглі бы выклікаць цікавасць у замежнікаў, у дадатак існуюць істотныя магчымасці для развіцця агра- і экатурызма, што акрамя валютных надыходжанняў магло бы станоўча ўплываць на стан беспрацоўя.

Аднак улічваючы тую ролю, якую граюць мясцовыя саветы дэпутатаў у сённяшняй сістэме мясцовых органаў улады, сустрэча сенатараў з прадстаўнікамі органаў мясцовага самакіравання з’яўляецца толькі дэкларацый жадання змяніць сітуацыю, якая не прывядзе да істотных зрухаў. На сённяшні час адсутнічае зацікаўленасць мясцовых органаў улады ў развіцці на сваёй тэрыторыі дробнага бізнэсу, які не прыносіць значных падаткавых збораў у мясцовыя бюджэты.


You have been successfully subscribed

Subscribe to our newsletter

Once a week, in coordination with a group of prominent Belarusian analysts, we provide analytical commentaries on the most topical and relevant issues, including the behind-the-scenes processes occurring in Belarus. These commentaries are available in Belarusian, Russian, and English.
EN
BE/RU
Subscribe

Situation in Belarus

September 23 – September 29
View all

Subscribe to us

Read more