by
November 21 – November 27, 2011

Прадстаўнікі трэцяга сектару абвясцілі пра кампанію за вызваленне Алеся Бяляцкага

The situation has not changed
Прадстаўнікі трэцяга сектару абвясцілі пра кампанію за вызваленне Алеся Бяляцкага

47 арганізацыяў і ініцыятываў падпісалі заяву аб неадкладным вызваленні праваабаронцы і з заклікам да калегаў, грамадзян Беларусі, прадстаўнікоў міжнароднай супольнасці выступіць у падтрымку Бяляцкага й далучыцца да кампаніі па вызваленьні правааброцы.

Прысуд вядомаму праваабаронцу й грамадзкаму дзеячу, старшыню ПЦ “Вясна” Алесю Бяляцкаму выклікаў абурэнне і асуджэнне сярод прадстаўнікоў грамадзкай супольнасьці Беларусі.

З гэтай нагоды была прынятая адмысловая Заява з патрабаваннем неадкладнага вызвалення праваабаронцы і заклікам да калегаў, грамадзянаў Беларусі, прадстаўнікоў міжнароднай супольнасці выступіць у падтрымку Бяляцкага й далучыцца да кампаніі па вызваленьні правааброцы.

Заяву падпісалі 47 грамадзкіх арганізацыяў і ініцыятываў, у шэрагі якіх ўваходзяць тысячы актывістаў па ўсёй Беларусі.

Прадстаўнікі арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці выказалі рашучае абурэнне вынесеным праваабронцу прысудам і адзначылі, што распачынанне крымінальнай справы супраць Алеся Бяляцкага, наступнае яе вядзенне і вынясенне прысуду мелі неправавы характар, а прысуд мае незаконны характар.

Падпісанты заявы перакананыя, што крымінальная справа супраць Бяляцкага не мае нічога агульнага з агучанымі ў судзе мэтамі, і была распачатая выключна як сродак ціску і рэпрэсій супраць праваабаронцы, яго калег з цэнтру “Вясна” і ўсяго праваабарончага руху краіны.

У заяве таксама ўказваецца на шэраг парушэнняў працэсуальнага заканадаўства, якія стала прысутнічалі падчас следства і судовага разьбіральніцтва.

Паводле прадстаўнікоў арганізацыяў і ініцыятываў трэцяга сэктару, хуткім часам у Інтэрнэце зьявіцца ан-лайн пэтыцыя й кожны асобны неабыякавы чалавек зможа далучыцца да кампаніі за вызваленне Алеся Бяляцкага.

Паводле рассылкі АУ “Цэнтр прававой трансфармацыі”

You have been successfully subscribed

Subscribe to our newsletter

Once a week, in coordination with a group of prominent Belarusian analysts, we provide analytical commentaries on the most topical and relevant issues, including the behind-the-scenes processes occurring in Belarus. These commentaries are available in Belarusian, Russian, and English.
EN
BE/RU
Subscribe

Situation in Belarus

December 16 – December 22
View all

Subscribe to us

Read more