by
October 10 – October 16, 2011

Тэлефонная лінія старшыні Камітэта дзяржкантроля з жыхарамі Ваўкавышчыны

The situation has not changed
Тэлефонная лінія старшыні Камітэта дзяржкантроля з жыхарамі Ваўкавышчыны

На гэтым тыдні тэлефонную лінію з жыхарамі раёна правёў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Аляксандр Якабсон. Абумоўленая яна была тым, што з раёна ўзрасла колькасць скаргаў «наверх».

Каментар

Павелічэнне скаргаў у рэспубліканскія органы ўлады сведчыць аб узрастанні недаверу да мясцовых органаў улады, асабліва мясцовых саветаў. Большасць пытанняў, з якімі звярталіся грамадзяне да старшыні КДК, вырашаюцца на ўзроўні дэпутатаў рай- або сельсаветаў, задача якіх кантраляваць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы.

Пры гэтым, у дзяржаўнай рэгіянальнай прэсе быў надрукаваны дастаткова крытычны матэрыял у адносінах да мясцовых чыноўнікаў. Беларускае кіраўніцтва спрабуе адцягнуць ўвагу насельніцтва ад асобы дзейснага прэзідэнта і сацыяльна-эканамічных праблем шляхам перанакіравання раздражнення грамадзян на мясцовых чыноўнікаў. Улады ўсё болей сур’ёзна ставяцца да маніторынгу грамадскага меркавання і “тушэнню” незадаволенасці ў найбольш праблемных рэгіёнах.

Адным з спосабаў змяншэння напружанасці ў праблемных рэгіёнах у сітуацыі, калі беларускае кіраўніцтва не знаходзіць выйсця з сацыяльна-эканамічнага крызісу, з’яўляецца перкладанне адказнасці на мясцовае кіраўніцтва з наступнай яго заменай і шырокага інфармацыйнага суправаджэння гэтых падзей у рэгіянальных СМІ. Акрамя таго, замест рэальнага зняцця з пасадаў сярод насельніцтва могуць распаўсюджвацца чуткі аб тым, што “прэзідэнт” незадаволены працай кіраўніка мясцовай адміністрацыі, які ў хуткім часе будзе зняты з пасады (напр., Масты).

Не выключаны варыянт, калі прэзідэнская адміністрацыя вырашыць задзейнічаць кадравыя перастаноўкі сярод кіраўніцтва раённых адміністрацый болей шырока, што сапраўды будзе мець станоўчы эфект на імідж беларускага кіраўніцтва.

You have been successfully subscribed

Subscribe to our newsletter

Once a week, in coordination with a group of prominent Belarusian analysts, we provide analytical commentaries on the most topical and relevant issues, including the behind-the-scenes processes occurring in Belarus. These commentaries are available in Belarusian, Russian, and English.
EN
BE/RU
Subscribe

Situation in Belarus

July 15 – July 21
View all

Subscribe to us

Read more