Шалёны попыт на інфармацыю ў тэлеграме, налёты на сайты і адключэнні інтэрнэту — як у неверагодным 2020-м павяла сябе аўдыторыя «Нашай Нівы»

Студзень 18, 2021 11:49

2020 год стаў рэвалюцыйным выпрабаваннем для беларускіх СМІ. Ніколі раней сфера не сутыкалася з такой колькасцю адначасовых выклікаў: пазасудовая блакіроўка дзясяткаў сайтаў, арышты журналістаў і рэдактараў, выезд некаторых рэдакцый за мяжу. І ўсё гэта на фоне каранавіруснага скарачэння рэкламных бюджэтаў.

У «Нашай Нівы» сітуацыя была ў чымсьці ўнікальная — першы раз выданне часова пазбавілася дамена яшчэ ў чэрвені. Тая сітуацыя была шакуючай, але дапамагла выпрацаваць механізмы рэагавання, якія давялося прымяняць у канцы жніўня пасля паўторнага вымушанага пераезду на дамен-люстэрка.

На нашым прыкладзе мы паказваем, як аўдыторыя рэагавала на змены ў працы сайта.

Што адбывалася з аўдыторыяй сайта — у двух графіках

Мы разбілі гэты год на восем перыядаў. Некаторыя з іх доўжыліся ўсяго некалькі дзён, іншыя — расцягваліся на тыдні. Зона турбулентнасці для «Нашай Нівы» пачалася ў чэрвені, з першай блакіроўкай дамена. Адсюль мы і пачынаем назіраць за тым, як рэагавала на змены ў працы сайта наша аўдыторыя.

Першыя два графікі дадуць вам уяўленне пра тое, як аўдыторыя змянялася колькасна і якія крыніцы трафіку ў якія перыяды альбо станавіліся ключавымі, альбо проста адвальваліся.



 

А цяпер — падрабязна пра кожны перыяд.

Сітуацыя 1: ад пачатку года да адключэння дамена 24 чэрвеня

190 тысяч наведванняў на сайце за дзень, 3300 падпісчыкаў у тэлеграме

Да чэрвеня 2020-га «Наша Ніва» падышла з максімальнай аўдыторыяй за гісторыю існавання сайта. Рост наведванняў пачаўся з прыходам каранавірусу (вясной рэдакцыя пераключылася на асвятленне любых тэм, звязаных з ім) і працягнуўся з пачаткам выбарчай кампаніі. Сацыяльныя сеткі беларускіх карыстальнікаў запоўніліся каляпалітычным кантэнтам, рэзка вырас і попыт на інфармацыю ўсіх незалежных СМІ.

За два дні да адключэння быў зафіксаваны абсалютны рэкорд — 500 тысяч наведванняў за дзень (тут і далей падлікі Яндэкс.Метрыкі). Канкрэтна ў той дзень палову ад гэтай лічбы далі пераходы з Google Discover на загаловак пра сясцёр Груздзевых. Невядома, ці здараліся б такія анамальныя дні і надалей. Для чысціні аналізу мы бярэм больш роўны тыдзень у сярэдзіне чэрвеня.

Сярэднедзённая колькасць візітаў за 8–14 чэрвеня:

  • Google Пошук — 57 тысяч
  • Прамыя ўваходы — 37 тысяч
  • Google Discover — 25 тысяч
  • Яндэкс.Дзэн — 16 тысяч   
  • Яндэкс.Пошук — 13 тысяч
  • Яндэкс.Навіны — 11 тысяч
  • Facebook — 10 тысяч
  • Google News — 4 тысячы

Важны момант: адна з місій «Нашай Нівы» — пашыраць распаўсюд беларускай мовы ў грамадстве. Гэта значыць, што ва ўсіх рэкамендацыйных сэрвісах мы хацелі б працаваць па-беларуску. На жаль, такую магчымасць дае толькі «Яндэкс. Дзэн», але і тое на пэўных умовах.

Па-першае, нашы навіны паказваюцца толькі карыстальнікам унутры Беларусі, гэта значыць, мы не можам прэтэндаваць на дадатковы расійскі трафік на агульныя тэмы.

Па-другое, мы не маем ніякага ўцямнага кабінета карыстальніка, у якім маглі б бачыць паспяховасць той ці іншай навіны і ў залежнасці ад гэтага неяк рэагаваць.

У сувязі з гэтымі абставінамі колькасць пераходаў з Дзэна ў «Нашай Нівы» істотная меншая, чым у іншых СМІ.

Сітуацыя 2: дні страты-вяртання-страты дамена — 26–29 чэрвеня


 

25 чэрвеня рэдакцыя перастала кантраляваць дамен NN.by. Патраціўшы дзень на спробы перамоваў з дзяржаўнымі органамі, давялося запускаць люстэрка — Nashaniva.by.

Прычым на працягу некалькіх наступных дзён доступ да NN.by то зноў вяртаўся — па рашэнні адміністратара нацыянальнай даменнай зоны «Надзейныя праграмы», то зноў знікаў — па рашэнні Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта.

Дзеянні:

Паколькі «пераезд» быў аварыйным, наладзіць пераадрасацыю і плаўна перавесці аўдыторыю на новы дамен было немагчыма.

У сацыяльных сетках «Нашай Нівы» чытачам было аб’яўлена пра новы адрас. Навіны пра гэта з’явіліся і ў іншых СМІ, але зразумела, што ўсё адно інфармацыя дайшла не да ўсёй аўдыторыі. Яшчэ доўгі час ў рэдакцыю тэлефанавалі людзі, расстроеныя тым, што не могуць адкрыць сайт па старым адрасе.

Тым не менш, існаванне лаяльнай ядравай аўдыторыі дазволіла падтрымліваць хоць якую наведвальнасць сайта ў гэтыя дні.

Новы адрас меў невялікую індэксацыю ў пошукавых сістэмах, не быў падключаны да рэкамендацыйных сістэм. Прычым было да канца не зразумела, ці варта адразу паўнавартасна пераводзіць усе сэрвісы на новы адрас Nashaniva.by, бо не было пэўнасці, колькі працягнецца сітуацыя.

Працэдуры рэгістрацыі новага сайта ў рэкамендацыйных сэрвісах Google не існуе, сістэма павінна сама ўбачыць сайт.

У «Яндэкса» ёсць магчымасць даволі хутка зарэгістравацца па-новаму ў «Яндэкс.Навінах», а вось у Дзэне патрэбна праходзіць складаную працэдуру, што займае шмат часу.

Рэакцыя аўдыторыі:

У выніку гэтых скачкоў дзённая аўдыторыя сайта скарацілася ў 3-4 разы, перадусім за кошт адключэння знешніх сэрвісаў.

Разам з тым у гэты ж час пачаў расці тэлеграм-канал «Нашай Нівы». Ва ўсіх рэдакцыйных аб’явах дадаткова нагадвалася пра тое, што менавіта гэты канал інфармацыі будзе выкарыстоўвацца як альтэрнатыўны на выпадак блакіровак.

Сярэднедзённая колькасць візітаў за 26—29 чэрвеня:

  • Прамыя ўваходы — 22 тысячы
  • Google Пошук — 21 тысяча
  • Facebook — 5 тысяч
  • Яндэкс.Пошук — 3,5 тысячы
  • Google Discover — 1 тысяча
  • Яндэкс.Дзэн — 0
  • Яндэкс.Навіны — 0
  • Google News — 0

Сітуацыя 3: праца ў ліпені на Nashaniva.by — 1–17 ліпеня


 

Рэдакцыя абжывалася на новым адрасе Nashaniva.by — было незразумела, ці застанецца ён асноўным на доўгі час, ці атрымаецца вярнуць звыклае імя.

Важны момант — дэмаралізацыя і рэдактараў, і журналістаў, якія прывыклі да высокіх праглядаў на сайце і, адпаведна, адчувалі запатрабаванасць сваёй працы. З падзеннем наведвальнасці зменшылася колькасць эксклюзіўных артыкулаў.

Дзеянні:

Паколькі новае найменне было не надта пазнавальным, адрасы суполак ва ўсіх сацыяльных сетках і месенджарах былі змененыя на ўніфікаванае nashaniva.

«Яндэкс.Дзэн» уключыў у сваю стужку новы адрас, што вярнула частку аўдыторыі. Некаторыя рэкамендацыйныя сэрвісы Google запрацавалі самі, некаторыя ўвогуле не ўключыліся.

Рэакцыя:

Тая ядравая аўдыторыя, што даведалася пра новы адрас у першыя дні яго працы, засталася на сайце. Вярнуцца на ранейшую колькасць прамых уваходаў не ўдалося.

Тым не менш з уключэннем Nashaniva.by у рэкамендацыйныя сэрвісы можна было канстатаваць, што рэдакцыя ўтрымала прыблізна 2/3 аўдыторыі.

Колькасць падпісчыкаў у тэлеграме расла, але няхутка.

Сярэднедзённая колькасць візітаў за 10–16 ліпеня:

  • Google Пошук — 28 тысяч
  • Google Discover — 24 тысячы
  • Прамыя ўваходы — 21 тысяча
  • Яндэкс.Дзэн — 18 тысяч
  • Facebook — 8 тысяч
  • Яндэкс.Пошук — 8 тысяч
  • Яндэкс.Навіны — 1 тысяча
  • Google News — 0

Сітуацыя 4: адноўлены доступ да NN.by — 17 ліпеня–8 жніўня

У сярэдзіне ліпеня доступ да NN.by вярнуўся. Для аўдыторыі гэта адбылося незаўважна — навіна нават не размяшчалася на сайце, каб не правакаваць рэакцыю з боку дзяржавы.

Набліжэнне прэзідэнцкіх выбараў палітызавала ўсё большую колькасць людзей, імкліва рос попыт на інфармацыю.

Дзеянні:

Рэдакцыя фактычна вярнулася ў ранейшы рэжым працы, нібыта часовага пераходу на адрас-люстэрка і не было.

Разумеючы, што падчас выбараў магчымыя чарговыя блакіроўкі, чытачам пастаянна нагадвалі пра неабходнасць падпіскі на тэлеграм-канал.

Рэакцыя:

Аўдыторыя з задавальненнем вярнулася на звыклы адрас NN.by. Дадаліся і новыя чытачы, таму лічбы былі нават большыя, чым у чэрвені.

Сярэднедзённая колькасць візітаў за 1–8 жніўня:

  • Google Discover — 72 тысячы
  • Google Пошук — 56 тысяч
  • Яндэкс.Дзэн — 45 тысяч
  • Прамыя ўваходы — 42 тысячы
  • Яндэкс.Пошук — 17 тысяч
  • Facebook — 14 тысяч
  • Яндэкс.Навіны — 10 тысяч
  • Google News — 9 тысяч

Сітуацыя 5: выбары і блакіроўкі інтэрнэта — 9–18 жніўня


 

У дзень прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і ў наступныя дні мабільны інтэрнэт у Мінску быў пераважна заблакаваны. Праблемы з доступам да незалежных СМІ захоўваліся яшчэ больш за тыдзень. На сайты пастаянна ладзіліся ДДОС-атакі. Некаторыя рэсурсы то працавалі нейкі перыяд, то зноў ушчэнт выключаліся.

Дзеянні:

Галоўнае рашэнне, якое было прынята ў дзень выбараў і пасля даказала сваю эфектыўнасць — перавод стужкі навінаў у тэлеграм-канал. За кошт распаўсюду мабільнага дадатку Psiphon доступ на тэлеграма быў у большай часткі насельніцтва нават пры заблакаваным інтэрнэце. У выніку колькасць падпісчыкаў канала вырасла з 10 да 75 тысяч.

У першыя дні пасля выбараў у рэдакцыі не было нават доступу да адміністратыўнай панэлі сайта, таму навіны выстаўляліся часам не аператыўна.

У сацыяльных сетках артыкулы размяшчаліся цалкам, без спасылкі на сайт — бо прачытаць іх на сайце было немагчыма.

Рэакцыя:

Аўдыторыя нібыта скарацілася ў 2,5 раза ў параўнанні з перадвыбарчым часам — але толькі праз ускладнены доступ.

Сярэднедзённая колькасць візітаў за 9–18 жніўня:

  • Google Пошук — 36 тысяч
  • Google Discover — 29 тысяч
  • Прамыя ўваходы — 18 тысяч
  • Яндэкс.Дзэн — 13 тысяч
  • Яндэкс.Пошук — 9 тысяч
  • Яндэкс.Навіны — 9 тысяч
  • Facebook — 3 тысячы
  • Google News — 2 тысячы

Сітуацыя 6: спыненне блакіроўкі — 19–27 жніўня


 

Заглушка на інтэрнэт знікла сама, без ніякіх дзеянняў з боку рэдакцыі «Нашай Нівы».

Для іншых незалежных выданняў сітуацыя выглядала іначай. Некаторыя грамадска-палітычныя СМІ («Белсат», «Радыё Свабода», «Еўрарадыё» і іншыя) так і не дачакаліся вырашэння сітуацыі з нефармальнай блакіроўкай і атрымалі афіцыйную блакіроўку з 21 жніўня. Чаму ў забаронены спіс не трапіла «НН», было незразумела.

Дзеянні:

«Наша Ніва» працавала ў звыклым рэжыме, развіваючы паралельна сайт і тэлеграм-канал. З павелічэннем колькасці чытачоў канала ўзнікла статыстычная праблема, якую паўнавартасна не ўдалося вырашыць і да гэтага часу — падлічыць пераходы з тэлеграма на сайт, паколькі ні Google Analytics, ні Яндэкс.Метрыка не могуць адсачыць іх.

Рэакцыя:

Да аўдыторыі «Нашай Нівы» дадалася аўдыторыя заблакаваных грамадска-палітычных сайтаў, таму колькасць прамых уваходаў дасягнула максімуму.

Сярэднедзённая колькасць візітаў за 20–26 жніўня:

  • Google Discover — 150 тысяч
  • Яндэкс.Дзэн — 80 тысяч
  • Прамыя ўваходы — 50 тысяч
  • Google Пошук — 49 тысяч
  • Facebook — 13 тысяч
  • Яндэкс.Пошук — 12 тысяч
  • Яндэкс.Навіны — 10 тысяч
  • Google News — 10 тысяч

Сітуацыя 7: блакіроўка па рашэнні камісіі пры Радзе бяспекі і першы тыдзень працы — 29 жніўня–4 верасня

Як выявілася, дзяржава проста адклала «Нашу Ніву» і Навіны.by на тыдзень — блакіроўка пачалася з 28 жніўня без аніякіх папярэджанняў. Чытачы сталі паведамляць пра тое, што ў некаторых правайдараў пры адкрыцці NN.by паказваецца заглушка з тэкстам, што сайт заблакаваны Міністэрствам інфармацыі.

Згодна з рашэннем, адрас NN.by павінен быў пераставаць працаваць на тэрыторыі Беларусі. Але паколькі сервер знаходзіўся ў Мінску, ён стаў недаступны і для замежных карыстальнікаў.

У дадатак да таго, была заблакаваная толькі дэкстопная версія сайта, тады як мабільная версія па адрасе m.NN.by у некаторых правайдараў працавала. Мінінфарм дадаў гэты адрас у спіс забароненых толькі праз месяц.

Дзеянні:

Для рэдакцыі сітуацыя не стала шокам — яна цалкам паўтарала тую, што здарылася ў чэрвені. Зноў быў узяты дзень, каб разабрацца ў сітуацыі, а пасля адбыўся чарговы пераезд на Nashaniva.by.

Зноў адключыліся рэкамендацыйныя сэрвісы, зноў трэба было дамовіцца з «Яндэксам» пра пераключэнне Дзэна.

Розніца была ў тым, што цяпер рэдакцыя мела альтэрнатыўны магутны інструмент у выглядзе тэлеграм-канала, дзе інфармацыя распаўсюджвалася, як і раней.

Яшчэ адна праблема выявілася ў тым, што ўсе папярэднія месяцы працавала пераадрасацыя з Nashaniva.by на NN.by, і ў многіх карыстальнікаў яна засталася запісаная ў файлах cookies. Гэта прыводзіла да непрыемнай сітуацыі — людзей перакідвала на заблакаваны сайт, яны не разумелі, што адбываецца.

Рэакцыя:

Чарговы заклік падпісвацца на тэлеграм-канал заблакаванай «Нашай Нівы», распаўсюджаны ў тым ліку і іншымі медыя, павялічыў колькасць падпісчыкаў з 77 да 94 тысяч чалавек.

Колькасць аўдыторыі на Nashaniva.by у першыя дні была абсалютна роўная той, якую мы назіралі пры чэрвеньскай блакіроўцы.

Сярэднедзённая колькасць візітаў за 29 жніўня–4 верасня:

  • Google Пошук — 17 тысяч
  • Прамыя ўваходы — 15 тысяч
  • Google Discover — 6 тысяч
  • Яндэкс.Пошук — 3 тысячы
  • Facebook — 2 тысячы
  • Яндэкс.Дзэн — 1 тысяча
  • Google News — 1 тысяча
  • Яндэкс.Навіны — 0

Сітуацыя 8: праца на Nashaniva.by з верасня да канца лістапада і на NN.by з 25 лістапада


 

Амаль тры месяцы сайт працаваў на люстэрку Nashaniva.by. Паколькі было незразумела, наколькі зацягнецца сітуацыя, гэты адрас давялося наладзіць як асноўны. Колькасць аўдыторыі на сайце-люстэрку стабілізавалася на пэўным узроўні. Калі блакіроўка асноўнага дамена была адмененая і «Наша Ніва» вярнулася на яго, лічбы наведвальнасці прынцыпова не змяніліся. У сувязі з гэтым два этапы працы ў розных умовах мы аб’ядналі ў адзін.

Дзеянні:

Рэдакцыя дасылала ў Міністэрства інфармацыі запыты аб разблакіроўцы. На першы ліст быў атрыманы адказ са спісам «забароненых» артыкулаў. Калі гэтыя артыкулы былі выдаленыя, Мінінфарм даслаў спіс «забароненых» каментароў. Праз месяц пасля выдалення каментароў сайт быў разблакаваны. Афіцыйнае тлумачэнне — «зніклі прычыны, якія сталі падставай для абмежавання доступу».

Пасля разблакіроўкі NN.by давялося зноў прасіць Яндэкс.Дзэн аб пераносе стужкі. Пошук і рэкамендацыйныя сістэмы Google у чарговы раз пераключыліся самі.

Рэакцыя:

Галоўнае, што за некалькі месяцаў блакіроўкі «НН» і іншых незалежных СМІ інтэрнэт-аўдыторыя настолькі прывыкла атрымліваць інфармацыю з тэлеграм-каналаў, што шмат хто не вярнуўся на сайт. Колькасць прамых уваходаў адносна красавіка скарацілася на траціну.

Сярэднедзённая колькасць візітаў за 9–15 снежня:

  • Google Discover — 45 тысяч
  • Google Пошук — 23 тысячы
  • Прамыя ўваходы — 26 тысяч
  • Яндэкс.Дзэн — 12 тысяч
  • Facebook — 6 тысяч
  • Яндэкс.Навіны — 4 тысячы
  • Google News — 4 тысячы
  • Яндэкс.Пошук — 3 тысячы

Высновы:

  1. На фоне блакіроўкі сайтаў (і інтэрнэту ў цэлым) аўдыторыя знаходзіць альтэрнатыўны спосаб атрымання інфармацыі. У Беларусі-2020 такой з’явай сталі тэлеграм-каналы. У «Нашай Нівы» колькасць падпісчыкаў за год вырасла з 3 тысяч да 105 тысяч чалавек.
  2. У сітуацыі «Нашай Нівы» ў першыя дні пасля блакіроўкі на адрасе-люстэрку засталавалася толькі 20-30% ад ранейшай аўдыторыі.
  3. Найбольш балюча блакіроўка б’е па сайтах, якія арыентуюцца на трафік з рэкамендацыйных сэрвісаў — яны адключаюцца імгненна і ў нуль.
  4. Самая клопатная справа — пераключэнне Яндэкс.Дзэна на новы адрас. Сэрвіс не прадугледжвае такой механічнай магчымасці, таму поспех справы залежыць ад перамоваў з карпарацыяй.
  5. Сэрвісы Гугла пераключаюцца самі, але няхутка.
  6. Пасля заканчэння блакіроўкі сайта і вяртання медыя на стары дамен не адбываецца імгненнае вяртанне колькасці аўдыторыі да ранейшага ўзроўню.
  7. Важна адзначыць, што тэлеграм меў звышважнае значэнне ў найбольш вострыя перыяды, калі людзям неабходна было мець доступ да інфармацыі тут і зараз, калі кожную хвіліну адбывалася штосьці важнае, калі бясконцым патокам ішоў карыстальніцкі кантэнт. Зараз мы ўжо бачым тэндэнцыю зніжэння актыўнасці аўдыторыі ў тэлеграме. Людзі стамляюцца ад вялікай колькасці навінаў і адпісваюцца.
     

 

cheap nba jerseys from china wholesale nba jerseys from china discount nba jerseys from china cheap nba jerseys from china wholesale nba jerseys from china discount nba jerseys from china cheap nba jerseys from china wholesale nba jerseys from china discount nba jerseys from china cheap nba jerseys from china wholesale nba jerseys from china discount nba jerseys from china cheap nba jerseys from china wholesale nba jerseys from china discount nba jerseys from china cheap nba jerseys from china wholesale nba jerseys from china discount nba jerseys from china cheap nba jerseys from china wholesale nba jerseys from china discount nba jerseys from china cheap nba jerseys from china wholesale nba jerseys from china discount nba jerseys from china cheap nba jerseys from china wholesale nba jerseys from china discount nba jerseys from china cheap nba jerseys from china wholesale nba jerseys from china discount nba jerseys from china cheap nba jerseys from china wholesale nba jerseys from china discount nba jerseys from china cheap nba jerseys from china wholesale nba jerseys from china discount nba jerseys from china cheap nba jerseys from china wholesale nba jerseys from china discount nba jerseys from china cheap nba jerseys from china wholesale nba jerseys from china discount nba jerseys from china cheap nba jerseys from china wholesale nba jerseys from china discount nba jerseys from china cheap nba jerseys from china wholesale nba jerseys from china discount nba jerseys from china cheap nba jerseys from china wholesale nba jerseys from china discount nba jerseys from china cheap nba jerseys from china wholesale nba jerseys from china discount nba jerseys from china cheap nba jerseys from china wholesale nba jerseys from china discount nba jerseys from china cheap nba jerseys from china wholesale nba jerseys from china discount nba jerseys from china

Short title: 
Шалёны попыт на інфармацыю ў тэлеграме, налёты на сайты і адключэнні інтэрнэту — як у неверагодным 2020-м павяла сябе аўдыторыя «Нашай Нівы»