en
Травень 1 – Травень 7, 2023
Кіруючы клас

Шэрыя інвестыцыі за кошт дзяржавы, дэпалітызацыя іншадумцаў жорсткімі рэпрэсіямі

Сітуацыя пагоршылася
Шэрыя інвестыцыі за кошт дзяржавы, дэпалітызацыя іншадумцаў жорсткімі рэпрэсіямі
Памерлы ў віцебскай калоніі № 3 палітвязень Мікалай Клімовіч. Фота: "Вясна"

Кіруючы клас працягвае прымус грамадства да дэпалітызацыі жорсткімі рэпрэсіямі і катаваннямі ў адносінах да іншадумцаў. Дзяржава Лукашэнкі працягвае ізалявацца ад грамадства з пагаршэннем доступу насельніцтва да інфармацыі аб становішчы дзяржфінансаў і размеркаваннем дзяржаўных дабротаў праз непразрыстыя схемы.

Захады кіруючага класа па абмежаваннях для малога і сярэдняга бізнесу і павелічэнне падаткавай нагрузкі выклікаюць незадаволенасць прадпрымальнікаў. Аднак рычагі ціску і зваротнай сувязі бізнесу з урадам скараціліся, а кошт пратэсту непрапарцыйна ўзрос. Рэжым Лукашэнкі прымушае прадпрымальнікаў адаптоўвацца да пагаршэння ўмоў або рэлакавацца за мяжу. Кіраўніцтва дзяржавы разглядае малы і сярэдні бізнэс як адну з найбольш нелаяльных групаў насельніцтва.

Урад працягвае выпраўляць вынікі ўмяшання Лукашэнкі ў эканоміку і адаптоўваць механізмы цэнавага рэгулявання.

Кіруючы клас працягвае маштабныя інвестыцыі ў эканоміку з прыцягненнем, хутчэй за ўсё, кітайскіх крэдытаў з непразрыстымі схемамі. Улады абвясцілі аб аднаўленні рэалізацыі праекту па будаўніцтве новага калійнага камбіната.

“Беларусбанк”, “Белаграпрамбанк” і “Белінвестбанк” спынілі публікаваць на сваіх сайтах гадавую фінансавую справаздачнасць.

Ахоўнікі рэжыму працягваюць кампанію па дэматывацыі актывістаў пратэснага руху. Вялікія турэмныя тэрміны прызначаны абвінавачваным па справе NEXTA – ад 8 да 20 год калоніі ўзмоцненнага рэжыму. Праваабаронцы заяўляюць пра ўзмацненне катаванняў палітзняволеных у турмах. Сілавікі паказалі 74 затрыманых беларуса ў відэасправаздачах аб зачыстках іншадумцаў.

Кіруючы клас рыхтуецца да правядзення электаральнай кампаніі па фармаванню новага складу мясцовых саветаў і Нацыянальнага сходу. ЦВК распрацоўвае рэкамендацыі для забеспячэння камфортных умоў для арганізатараў выбараў.

Частка намеклатуры ўзмацняе свае пазіцыі і гуртуецца вакол новага палітычнага суб’екта ва ўладнай сістэме. Мінюст зарэгістраваў партыю “Белая Русь” . Кіраўніцтва новай партыі разлічвае замацаваць за сабой кадравую функцыю па адборы дэпутатаў у мясцовыя саветы і парламент.

Такім чынам, кіруючы клас стварае спрыяльныя для сябе ўмовы для правядзення выбараў-2024, дэматывуючы апанентаў рэжыму Лукашэнкі ад удзелу ў кампаніі.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Красавік 15 – Красавік 21
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш