en
Сакавік 20 – Сакавік 26, 2023
Кіруючы клас

Лукашэнка вымушаны пагадзіцца на “партыю ўлады”, сілавікі папаўняюць бюджэт

Сітуацыя не змянілася
Лукашэнка вымушаны пагадзіцца на “партыю ўлады”, сілавікі папаўняюць бюджэт
Фота: https://1br.by/?p=9730

Кіруючы клас праводзіць паступовую трансфармацыю персаналісцкага рэжыму ў калектыўнае праўленне, а Аляксандр Лукашэнка вымушаны саступаць ціску з боку наменклатуры і даць дазвол на стварэнне “партыі ўлады”. Сілавы блок павялічвае сваю долю ў папаўненні дзяржбюджэту за кошт штрафаў і экспрапрыяцый.

Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся на пераўтварэнне аб’яднання “Белая Русь” у палітычную партыю. “Белая Русь” ужо неаднойчы спрабавала стаць палітычнай партыяй, але кожны раз гэтыя намеры спыняў першы прэзідэнт. Самі партыйцы спрабуюць пашырыць сваю аўдыторыю і дыстанцыявацца ад дзяржапарату, аднак пацвярджаюць лаяльнасць курсу Лукашэнкі.

Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва прапануе беларусам скарыстацца адкладзенай пенсіяй у сітуацыі назапашвання праблем у пенсійнай сістэме. Водгук сярод насельніцтва на рэфармісцкія захады ўрада з’яўляецца невысокім з-за адсутнасці даверу да дзяржавы і кансэнсусу ў грамадстве наконт рэфармавання пенсійнай сістэмы.

Дзяржкантроль за мінулы год у выніку праверак “зарабіў” у бюджэт BYN 574,8 млн.

Жыхар Мінскага раёну “трапіў” на буйны штраф за гандаль крыптавалютай у інтэрнэце. Уладальнікі дзвюх буйных кампаній патрапілі пад крымінальную справу і кампенсавалі ў бюджэт болей за BYN 5 млн.

Нацбанк стымулюе эканамічнае развіццё зніжэннем працэнтнай стаўкі. Падзенне ВУП запавольваецца (па звестках ураду). Рэжым Лукашэнкі імкнецца захаваць ці нават павялічыць долю дзяржавы ў эканоміцы за кошт дзяржінвестыцый і пераразмеркавання ад прыватнай сферы.

Рэлакацыя IT-бізнесу не прыпыняецца. IT-кампаніі Gurtam і Akveo закрываюць беларускія юрыдычныя асобы.

Кіруючы клас пашырае чысткі ад іншадумцаў у дзяржаўных кампаніях і ведамствах. У Віцебску масава звальняюць тых, хто падпісваўся за вылучэнне Віктара Бабарыкі ў прэзідэнты.

Ахоўнікі рэжыму праводзяць акцыі запалохвання насельніцтва. У Гродне сілавікі затрымалі ў гандлёвым цэнтры індывідуальнага прадпрымальніка за каментары ў тэлеграм-каналах.

Рэжым працягвае адмаўляць апанентам права на адвакацкую дапамогу. Адвакатаў палітзняволеных пазбаўляць ліцэнзій, а некаторых затрымліваць.

Ахоўнікі рэжыму ўзмацнілі пераслед іншадумцаў і трэнаванні па падаўленні пратэстаў напярэдадні Дня Волі.

Такім чынам, кіруючы клас павялічвае ўзровень рэпрэсій у грамадстве і чысткі дзяржсектару ад іншадумцаў асцерагаючыся грамадскай мабілізацыі падчас кампаніі па выбарах 2024 года.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Снежань 16 – Снежань 22
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш