en
Сакавік 27 – Красавік 2, 2023
Кіруючы клас

Лукашэнка разлічвае на замаразку персаналісцкага праўлення, ахоўнікі рэжыму падтрымліваюць маштаб рэпрэсій і экспрапрыяцый

Сітуацыя не змянілася
Лукашэнка разлічвае на замаразку персаналісцкага праўлення, ахоўнікі рэжыму падтрымліваюць маштаб рэпрэсій і экспрапрыяцый
Аляксандр Лукашэнка падчас Паслання. Скрыншот трансляцыі

Лукашэнка спрабуе замарозіць трансфармацыю персаналісцкага рэжыму ў калектыўнае праўленне і агучвае сваю асцярогу наконт партыйнага будаўніцтва. Сілавікі напаўняюць бюджэт штрафамі і налічваюць дадатковыя выплаты прыватнікам, а таксама дысцыплінуюць дзяржупраўленцаў пагрозай крымінальнага пераследу за страты ў гаспадарчай дзейнасці прадпрыемстваў.

Падчас паслання народу і Нацыянальнаму сходу Лукашэнка прадэманстраваў аптымістычны настрой і ўпэўненасць у захаванні кантролю ў краіне. Хутчэй за ўсё, гэта сталася дзякуючы дамоўленасцям з Крамлём аб размяшчэнні ядравай зброі на тэрыторыі Беларусі, што адпаведна павялічвае асабістыя гарантыі для Лукашэнкі.

Першы прэзідэнт пацвердзіў працяг маштабных рэпрэсій, а таксама прымусу іншадумцаў да дэпалітызацыі і экспрапрыяцыі маёмасці ў апанентаў. Лукашэнку непакоіць з’яўленне новага палітычнага суб’екту ў выглядзе партыі “Белая Русь”, узмацненне якой ён будзе ўсяляк стрымліваць.

Рэжымныя ахоўнікі пашыраюць рэпрэсіі на валанцёраў за данаты, павялічваюць цану грамадскага актывізму і іншадумства. Маштабныя чысткі ў дзяржсектары і дзяржкампаніях не спыняюцца.

У Гомелі ГУБАЗіК затрымаў ў гаражным кааператыве «спячую ячэйку экстрэмістаў». У Мінску айцішніка судзяць за данат BY_help і Валеру Цапкала. Экс-супрацоўніку банку “БелЗЭБ” далі шэсць гадоў па справе Чорнай кнігі Беларусі. Завод “Гомсельмаш” апублікаваў відэазапісы з затрыманымі супрацоўнікамі гэтай дзяржкампаніі.

У полацкіх музеях прайшла аблава з ператрусамі, затрымалі некалькіх супрацоўнікаў.

КДБ рэгулярна павялічвае спіс тэрарыстаў апанентамі рэжыму Лукашэнкі.

Кіруючаму класу атрымліваецца паступова змяншаць уплыў незалежных медыя і грамадзянскай супольнасці на фармаванне грамадскага меркавання. Гэта атрымліваецца за кошт ліквідацыі незалежных СМІ ўнутры краіны, пераследу спажыўцоў “экстрэмісцкіх” выданняў, жорсткіх рэпрэсій у адносінах да іншадумцаў, прымусу работнікаў дзяржсектару да спажывання дзяржаўнага медыяпрадукту і лаяльнасці.

Ідэолагі таксама працягваюць сінхранізацыю павесткі дзяржпрапаганды з крамлёўскімі наратывамі.

Пракуратура спагнала з былога кіраўніка дзяржпрадпрыемства BYN 59 тыс. кампенсацыі шкоды.

Падаткавікі правялі болей за сто праверак у сферы міжгародніх пасажырскіх перавозак і выявілі 66 парушэнняў. Падаткавая ў Віцебску налічыла дадатковы падаходны падатак прыватнай кампаніі за аплату пакупніком тавару гатоўкай у касу.

У розных гарадах краіны прайшлі ператрусы ў рэпетытарскім цэнтры “100 балаў”.

Урад не разглядае ў якасці праблемы змяншэнне колькасці занятага ў эканоміцы насельніцтва. Кіруючы клас падтрымлівае дзяржпрадпрыемствы і высокі ўзровень рэпрэсій, а таксама не перашкаджае працоўнай эміграцыі, што змяншае напружанне на рынку працы.

Такім чынам, Лукашэнка разлічвае істотна ўзмацніць свае пазіцыі і захаваць персаналісцкі рэжым кіравання.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Сакавік 18 – Сакавік 24
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш