en
Сакавік 13 – Сакавік 19, 2023
Кіруючы клас

Рэжым Лукашэнкі ўзмацняе рэпрэсіі, вышэйшае кіраўніцтва заклікае чыноўнікаў да эканоміі

Сітуацыя пагоршылася
Рэжым Лукашэнкі ўзмацняе рэпрэсіі, вышэйшае кіраўніцтва заклікае чыноўнікаў да эканоміі
Фота: кіраўніца групы экспертаў маніторынгу "Беларусь у фокусе" Валерыя Касцюгова. Фота Віялеты Саўчыц

Рэжым Лукашэнкі працягвае прымус грамадства да палітычнай індыферэнтнасці і лаяльнасці сістэмнымі рэпрэсіямі ў адносінах да апанентаў і іншадумцаў. Кіруючы клас разлічвае зменшыць бюджэтны дэфіцыт за кошт скарачэння асобных сацыяльных выдаткаў і антыкарупцыйнай кампаніі, але эканамічныя праблемы назапашваюцца.

Незалежных экспертаў Валерыю Касцюгову і Таццяну Кузіну асудзілі на 10 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Кіраўнікоў незалежнага сайта TUT.BY Марыну Золатаву і Людмілу Чэкіну асудзілі на 12 гадоў калоніі

Ахоўнікі рэжыму праводзяць маштабную кампанію па запалохванні апанентаў з пераследам групаў насельніцтва, якія разглядаюць як патэнцыйна нелаяльныя. ГУБАЗіК штодня праводзіць да 20 ператрусаў у сваякоў і знаёмых добраахвотнікаў ва Украіне.

Кіруючы клас маштабуе пераслед і падключае да аблаваў участковых міліцыянтаў.

У дзяржкампаніях у рэгіёнах пашыраюцца масавыя звальненні іншадумцаў. Так, каля 30 чалавек звольнілі з адной арганізацыі ў Глыбокім па палітычных матывах.

Рэжым Лукашэнкі працягвае адмяжоўвацца ад грамадства з пагаршэннем празрыстасці і падсправаздачнасці дзяржорганаў. Чыноўнікі засакрэцілі інфармацыю наконт даходаў насельніцтва.

Лукашэнка заявіў пра неабходнасць эканоміі бюджэтных сродкаў для падтрымання асабістых рэйтынгаў на фоне вычарпання тэматыкі цэнавага рэгулявання.

Ахоўнікі рэжыму працягваюць папаўняць бюджэт за кошт экспрапрыяцый у бізнеса. Па падазрэнні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры затрыманы топ-менеджары прыватнага прадпрыемства ў Гомелі.

Прамысловасць усталявала антырэкорд па запасах гатовай прадукцыі на складах. Кіруючы клас падтрымлівае занятасць работнікаў у дзяржсектары з падтрыманнем мінімальных гарантый і заробку, каб запабегчы росту незадаволенасці і пратэстаў работнікаў.

Дабрабыт насельніцтва змяншаецца, што адмоўна адбіваецца на рознічным гандлі. Эканоміка працягвае падзенне, а ВУП скараціўся за апошнія два месяцы на 3,6% паводле афіцыйных звестак. Рэлакацыя ІТ-кампаній і закрыццё бізнесу ў Беларусі не спыняецца.

Нацбанк паслабляе манетарную палітыку для стымулявання эканомікі за кошт інвестыцый у дзяржсектар эканомікі пад ціскам дзяржаўных прамыслоўцаў і курсу вышэйшага кіраўніцтва на імпартазамяшчэнне.

Такім чынам, у бліжэйшы час увага сілавога блоку перанакіруецца на вертыкаль і дзяржсектар эканомікі з узмацненнем антыкарупцыйнай кампаніі.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Сакавік 11 – Сакавік 17
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш