en
Лістапад 27 – Снежань 3, 2023
Кіруючы клас

Лукашэнка павышае рэйтынгі: антыкарупцыйны біч для наменклатуры

Сітуацыя не змянілася
Лукашэнка павышае рэйтынгі: антыкарупцыйны біч для наменклатуры
Фото: salsknews.ru

Лукашэнка спрабуе павысіць уласны рэйтынг і дыстанцыянавацца ад чыноўнікаў. Таксама ён праводзіць ратацыю ў асобных рэгіянальных групоўках наменклатуры праз антыкарупцыйны пераслед аграбаронаў і звязаных з імі чыноўнікаў.

Памочніка Лукашэнкі – інспектара па Віцебскай вобласці — Ігара Брыло звольнілі з пасады і, верагодна, затрымалі па «малочнай справе». Яшчэ раней КДБ арыштаваў 15 чалавек па прычыне антыкарупцыйнага пераследу ў харчовай галіне.

Лукашэнка перыядычна вяртаецца да гучных разбораў і арыштаў па антыкарупцыйных артыкулах на працягу ўсіх трыццаці гадоў ва ўладзе. Падчас першай выбарчай кампаніі ў 1994-м барацьба з карупцыяй гарантавала палітыку падтрымку ў грамадстве — і зрабіла першым прэзідэнтам краіны. Нягледзячы на жорсткую антыкарупцыйную рыторыку падчас выбарчай кампаніі, пасля прэзідэнцкай інаўгурацыі Лукашэнка захаваў большасць наменклатуршчыкаў на пасадах.

Чыноўнікі, якіх асудзілі па антыкарупцыйных артыкулах, часта вяртаюцца на пасады кіраўнікоў пасля зняволення. Некаторых функцыянераў абмяжоўваюць высылкай у занядбаныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Напрыклад, Лукашэнка памілаваў асуджанага ў 2021-м на 13 год калоніі дырэктара Гарадзейскага цукровага камбіната і даў яму пасаду кіраўніка аграпрадпрыемства ў адной з абласцей.

Лукашэнка кожны раз вяртаецца да антыкарупцыйнай тэматыкі для падтрымання рэйтынгаў сярод насельніцтва. Акрамя таго крытыка чыноўнікаў дазваляе палітыку дыстанцыянавацца ад найбольш непапулярных рэгіянальных кіраўнікоў і прадстаўнікоў дзяржсектара.

Антыкарупцыйны пераслед дазваляе Лукашэнку абнаўляць кіраўніцтва рэгіёнаў і дзяржкампаній. Крымінальныя справы — складнік ратацыі кіруючага класу і сацыяльных ліфтаў у сітуацыі, калі выбарчы механізм цалкам заблакаваны маштабнымі фальсіфікацыямі.

Да таго ж у сітуацыі скарачэння рэсурсаў сілавікі і кантралёры істотна ўплываюць на пераразмеркаванне рэсурсаў, экспрапрыяцыі і папаўненне бюджэту. Напрыклад, чыноўнікі плануюць у 2024-м сабраць з насельніцтва і бізнесу штрафы на рэкордныя сумы.

Такім чынам, у 2024-м, які абвешчаны Годам якасці, можна чакаць павелічэння гучных і маштабных антыкарупцыйных спраў у розных галінах народнай гаспадаркі. Лукашэнка паспрабуе ў чарговы раз прадаць насельніцтву свой вобраз барацьбіта з карупцыяй.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Ліпень 15 – Ліпень 21
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш