en
Лістапад 20 – Лістапад 26, 2023
Кіруючы клас

Па крохкаму льду выбараў 2024: Лукашэнка vs наменклатура

Сітуацыя не змянілася
Па крохкаму льду выбараў 2024: Лукашэнка vs наменклатура
Аляксандр Лукашэнка на святкаванні Дня Перамогі ў Мінску 9 траўня 2023 года. Фота: president.gov.by

Для Лукашэнкі выбары ў парламент і мясцовыя саветы з’яўляюцца істотнай прыступкай для правядзення наступнай прэзідэнцкай кампаніі. У сваю чаргу частка кіруючага класа разглядае выбарчую кампанію 2024 ў кантэксце доўгатэрміновай трансфармацыі персаналісцкага рэжыма і ўзмацнення асабістых пазіцый у лукашэнкаўскай іерархіі напярэдадні яе транзіту.

Кіруючы клас заклапочаны кансалідацыі сваіх прыхільнікаў і аднаўленнем легітымнасці дзяржорганаў. Пад гэтым разумеецца безумоўнае прызнанне ўсімі групамі грамадства існуючых правілаў гульні з ідэалагічнай лаяльнасцю кіруючай групоўцы на чале з Лукашэнкам, поўнай пацыфікацыяй і дэпалітызацыяй апанентаў рэжыму. Любая пратэстная актыўнасць успрымаецца ахоўнікамі рэжыма як экстрэмізм і жорстка пераследуецца.

Першы прэзідэнт да гэтага часу перажывае наступствы крызісу легітымнасці 2020, што атрымліваецца купіраваць за кошт жорсткіх рэпрэсій. Ідэолагі і прапагандысты імкнуцца вярнуць грамадства ва ўяўленні “да 2020 года”, а менавіта, што прыхільнікаў Лукашэнкі большасць.  

Першы прэзідэнт разлічвае пратэсціраваць выбарчую вертыкаль на ўстойліваць і кансалідаванасць. Для вышэйшага кіраўніцтва істотным з’яўляецца рэакцыя пратэстнай часткі грамадства на выбарчыя выклікі. Лукашэнка разлічвае правесці замер патэнцыялу дэмсіл па мабілізацыі сваіх сімпатызантаў падчас бліжэйшай палітычнай кампаніі. 

Пры гэтым ахоўнікам рэжыму атрымалася дэматываваць прыхільнікаў перамен прымаць удзел у палітычных кампаніях. Шырокая кааліцыя дэмсіл на чале з Ціханоўскай транслюе байкотны падыход.

Лукашэнка абнавіў дамову з наменклатурай у спробе вырашыць палітычны крызіс, пра што асцярожна нагадваюць адэпты рэжыма. У выніку гэтай дамовы першы прэзідэнт зрабіў саступкі, якія патэнцыйна ставяць пад пагрозу аднаасобнае кіраванне. Пасля рэферэндума 2022 года былі вернутыя абмежаванні ў выглядзе двух тэрмінаў для вылучэння на пасаду прэзідэнта. Кіруючым класам была дасягнута згода аб фармаванні новага калегіяльнага органа – Усебеларускага народнага схода. “Белая Русь” нарэшце стала палітычнай партыяй. Хаця доўгі час Аляксандр Лукашэнка ўсяляк стрымліваў развіццё партыйнай сістэмы і асабліва палітычную трансфармацыю “Белай Русі”, якая мае разгалінаваныя структуры і магутную падтрымку сярод рэгіянальнай наменклатуры.

Безумоўна, аўтакрат Лукашэнка зацікаўлены ў захаванні існуючага стану з аднаасобным кіраваннем у перспектыве не меней за 5-10 год. Гэта прадугледжвае рэгулярны гандаль наконт пераразмеркавання кампетэнцый ад прэзідэнцкай галіны ўлады да калегіяльных органаў кіравання.

Лютаўскія выбары ўзмацняюць пазіцыі як асобных амбіцыйных палітыкаў з асяроддзя Лукашэнкі, якія разлічваюць на паступовую трансфармацыю рэжыма (хаця б у выніку біялагічных абставінаў), так і зарэгістраваных палітпартый у новай палітычнай канфігурацыі.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Лістапад 25 – Снежань 1
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш