en
Сакавік 20 – Сакавік 26, 2023
Грамадства і партыі

Дэмакратычныя сілы наладжваюць стратэгічны дыялог з ЗША, палітычная эміграцыя арганізуе акцыі на Дзень Волі

Сітуацыя не змянілася
Дэмакратычныя сілы наладжваюць стратэгічны дыялог з ЗША, палітычная эміграцыя арганізуе акцыі на Дзень Волі
Фота: @arakhouskaya

Дэмсілы на чале з Святланай Ціханоўскай павялічваюць узровень супрацоўніцтва з афіцыйным Вашынгтонам да статусу “стратэгічны дыялог”. Грамадзянская супольнасць прыцягвае міжнародную ўвагу да Беларусі на Дзень Волі і арганізоўвае акцыі ў замежжы. Аднак у Беларусі святкаванні адбываюцца ў падполлі ў сувязі з жорсткай рэакцыяй ахоўнікаў рэжыму.

Дэмсілы ініцыявалі Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю 25 сакавіка.  У 105-я ўгодкі абвяшчэння БНР з Днём Волі беларусаў павіншаваў шэраг замежных палітыкаў.

Палітэміграцыя і дыяспары арганізавалі па ўсім свеце святочныя мерапрыемствы на Дзень Волі. Мэрыі асобных гарадоў (напр., Вашынгтон, Вільня, Беласток) далучыліся да святкавання Дня Волі або абвесцілі афіцыйным яго святам у сваіх месцах.

У Беларусі масавых акцый на традыцыйнае свята нацыянал-дэмакратаў не адбываецца ўжо трэці год запар, што звязана з жорсткай рэакцыяй, а таксама прэвентыўнымі рэпрэсіямі і запалохваючымі мерамі з боку сілавікоў.

Рэжым падвышае цану грамадска-палітычнага актывізму ў эміграцыі і пашырае пераслед сваякоў палітэмігрантаў.

Экс-сілавікі з BYPOL і кіберпартызаны праводзяць свае расследаванні і выкрываюць дэзынфармацыю з боку ахоўнікаў рэжыму наконт антытэрарыстычнай аперацыі з ліквідацыяй замежніка ў Гродне напярэдадні Дня Волі.

Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі АПК падчас паездкі ў ЗША сустрэлася з высокімі амерыканскімі чыноўнікамі з прасоўваннем санкцыйнай павесткі і ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі, а таксама падтрымкі грамадзянскай супольнасці.

У ходзе візіту прадстаўнікоў Кабінету Святланы Ціханоўскай афіцыйны Вашынгтон анансаваў запуск “усёабдымнага стратэгічнага дыялогу” па Беларусі з дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю.

ЗША ўвялі ўвялі санкцыі супраць трох арганізацый і дзевяці фізічных асоб з Беларусі.

Група брытанскіх парламентарыяў заклікала ўрад узмацніць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

Дэмсілы і праваабаронцы прыцягваюць увагу міжнародных інстытуцый і заходніх краін да рэпрэсій у Беларусі. Савет па правах чалавека ААН правёў паседжанне па Беларусі. 38 краін АБСЕ зноў запусцілі Маскоўскі механізм у дачыненні да Беларусі пасля лютаўскага выступу Святланы Ціханоўскай перад амбасадарамі АБСЕ.

Офіс Ціханоўскай і АПК спрабуюць перадухіліць адмоўныя эфекты для шараговых беларусаў ад прыняцця Літвой абмежаванняў у адносінах да грамадзян Беларусі.

Такім чынам, дэмсілы пашыраюць уплыў на выпрацоўку павесткі заходніх сталіц у адносінах да Беларусі з павелічэннем санкцыйнага ціску і падтрымкі грамадзянскай супольнасці.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Снежань 9 – Снежань 15
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш