en
Сакавік 4 – Сакавік 10, 2024
Кіруючы клас

Выбары-2025: Лукашэнка forever

Сітуацыя пагоршылася
Выбары-2025: Лукашэнка forever
Карикатура: Александр Горбаруков

Лукашэнка пацвярджае лаялістам планы па захаванні прэзідэнцкага фатэлю пасля выбараў2025. У той жа час ен імкнецца дэзарыентаваць апанентаў супярэчлівымі заявамі наконт вылучэння на пасаду ў наступным годзе. Паралельна палітык праводзіць кадравую ратацыю для ўмацавання лаяльнасці дзяржапарата напярэдадні электаральнай кампаніі-2025.

Лукашэнка супярэчліва выказаўся наконт вылучэння кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах 2025 года. Палітык заўсёды адзначаўся цьмянымі заявамі з гэтай нагоды перад кожнай электаральнай кампаніяй такога кшталту. Такім чынам дыктатар імкнецца камунікаваць з супрацьлеглымі аўдыторыямі, якія трактуюць па-рознаму яго заявы.

З аднаго боку, прыхільнікі рэжыму (асабліва сілавікі і прапагандысты) атрымалі сігнал, што Лукашэнка застанецца на пасадзе яшчэ на пяць год. Гэтая заява істотна кансалідуе кіруючы клас і ўмацоўвае лаяльнасць бенефіцыяраў рэжыму – сілавікоў, прапагандыстаў, ідэалагічнага апарату.

З іншага боку, Лукашэнка намагаецца захаваць інтрыгу для апанентаў адносна вылучэння — і загадзя спрабуе апанентаў не палітызаваць. У выніку ен пазбягае празмернай актыўнасці крытыкаў рэжыму і іх мабілізацыі.

Пры гэтым варта адзначыць: сярод асобных групаў насельніцтва (у тым ліку часткі дзяржслужбоўцаў) перыядычна назапашваецца стомленасць ад доўгага кіравання Лукашэнкі. Аднак палітык сваімі “ваганнямі” у чарговы раз супакойвае гэтую аўдыторыю — і дае надзею на свой адыход ад кіравання краінай. Для развітання з “прэзідэнцкім” фатэлем Лукашэнка высоўвае наступную ўмову: апаненты павінны адмовіцца ад прэтэнзій на ўладу (што аднак зусім не гарантуе перагляд дамоўленасцей пасля пагаднення між бакамі).

Палітык пачынае рыхтавацца да прэзідэнцкай кампаніі ўжо зараз, пра што сведчыць чарговая кадравая ратацыя. Лукашэнка расстаўляе сілавікоў з блізкага кола на дзяржаўныя пасады напярэдадні выбараў-2025 (як і напярэдадні 2020). Асабісты ахоўнік Лукашэнкі прызначаны першым намеснікам кіраўніка справамі прэзідэнта.

Цікава, што на тым жа тыдні адбылося прызначэнне новага намесніка кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі, які не з’яўляецца выхадцам з сілавога блоку і мае заходнюю адукацыю. На жаль, гэта наўрад ці гэта паўплывае на змену эканамічнай палітыкі. Але такі кадравы ход дае надзею на нязначныя захады па эканамічнай лібералізацыі і разнявольванні прыватнай ініцыятывы.

На працягу ўсёй прэзідэнцкай кар’еры Лукашэнка перыядычна ладзіць кадравую ратацыю для прадухілення стварэння наменклатурай устойлівых сувязяў.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Верасень 30 – Кастрычнік 6
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш