en
Сакавік 11 – Сакавік 17, 2024
Грамадства і партыі

“Грошай няма, але вы трымайцеся”. Незалежныя СМІ губляюць голас у медыяпрасторы

Сітуацыя пагоршылася
“Грошай няма, але вы трымайцеся”. Незалежныя СМІ губляюць голас у медыяпрасторы
Малюнак: Вася Ложкін

У дэмакратычным руху пашыраюцца ўльтыматыўныя пазіцыі і ўзаемная крытыка. Гэта адмоўна ўплывае на магчымасці прыцягнення шырокай аўдыторыі да выбараў у Каардынацыйную раду. Фінансаванне незалежных медыя скарачаецца, што можа вярнуць дамінаванне дзяржаўных і пракрамлеўскіх медыярэсурсаў у беларускую інфармацыйную прастору. 

Унутры дэмсіл расце напружанасць на фоне працяглай аўтарытарнай рэакцыі, скарачэння аўдыторыі і падзення ўплыву на парадак дня ў Беларусі. З аргкамітэта па выбарах у Каардынацыйную раду напачатку сакавіка выйшла некалькі ўдзельнікаў.

Наўрад ці арганізатары выбараў кансалідуюць і інтэгруюць у новае скліканне КР шырокае прадстаўніцтва грамадзянскай супольнасці і палітарганізацый. Сярод актыву пашыраецца ўльтыматыўная рыторыка не толькі ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі, а таксама і да калег па дэмруху. Пры гэтым выбары ў Каардынацыйную раду застаюцца на перыферыі ўвагі незалежных медыя і грамадзянскай супольнасці. 

Дэмсілы дамагаюцца поспехаў ва ўзаемаадносінах з Вашынгтонам і развіцці стратэгічнага дыялогу “Беларусь – ЗША”. У праект бюджэту ЗША на наступны год заклалі фінансавую падтрымку дэмакратызацыі Беларусі.

Кабінет Ціханоўскай актывізуе ўзаемадзеянне з літоўскімі палітыкамі, што спрыяе ўзмацненню сувязяў і перадухіленню абмежаванняў для беларусаў-палітэмігрантаў. Офіс Ціханоўскай арганізаваў Канферэнцыю з удзелам спікеркі Сейма Літвы Вікторыі Чміліце-Нільсен, кіраўніка дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі Юозаса Алекаса, прэзідэнта Парламенцкай Асамблеі “Еўранэст” Андруса Кубілюса, кіраўніка групы “За Дэмакратычную Беларусь” Жыгімантаса Павілёніса.

Уплыў незалежных медыя на ўнутрыбеларускі інфармацыйны парадак дня скарачаецца. Гэта можа прывесці да павелічэння ўплыву крамлёўскай прапаганды. На працу медыяхолдынга Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі выдаткоўваецца 11 мільёнаў долараў.

У сваю чаргу незалежныя медыя зазнаюць скарачэнні бюджэтаў і згортваюць працу. “Радыё Ўнэт” паведаміла пра часовае прыпыненне вяшчання праграм на беларускай мове. Пасля рэзкага скарачэння польскага фінансавання тэлеканал “Белсат” можа адмовіцца ад шэрагу перадач.

З іншага боку, беларускім незалежным медыя знайшлося месца на новым спадарожніку, які запусцілі “Рэпарцёры без межаў”.

Такім чынам, новы склад КР можа прадстаўляць больш радыкальныя пазіцыі ва ўмовах абмежавання ўдзельнікаў галасавання палітэміграцыяй і дэмакратычным актывам.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Ліпень 15 – Ліпень 21
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш