en
Красавік 22 – Красавік 28, 2024
Кіруючы клас

Рэжым Лукашэнкі падаецца назаўсёды, пакуль не скончыцца

Сітуацыя не змянілася

Лукашэнку атрымалася ўзмацніць пазіцыі ў кіруючым класе і зацэментаваць асабістую ўладу. Палітык здолеў запаволіць трансфармацыйныя трэнды ад персаналісцкага рэжыму да калектыўнага кіравання. Усебеларускі народны сход становіцца яшчэ адным спячым прадстаўнічым інстытутам рэжыма з безаблічным прэзідыумам на чале са старшынём Лукашэнка, а па сумяшчальніцтву прэзідэнтам.

Рэжым Лукашэнкі падаецца назаўсёды, пакуль не скончыцца
Фота: president.gov.by

Падчас палітычнага крызісу Лукашэнка перацягнуў на свой бок наменклатуру абяцаннем распачаць уладны транзіт. У 2022 годзе згода кіруючага класа была замацавана на канстытуцыйным рэферэндуме. З кіруючым класе была заключана нефармальная дамова на стварэнне новага уладнага цэнтра падчас трансфармацыі і паступовага адыходу ад ўлады першага прэзідэнта. Гэтым трансфармацыйным інстытутам мусіў стаць Усебеларускі народны сход з канстытуцыйнымі паўнамоцтвамі.

Аднак у кіруючым класе не існавала бачання і, тым болей, дарожнай мапы ўладнага транзіту. У выніку стварэнне УНС расцягнулася на два гады, а яго правядзенне прыйшлося на пік аўтарытарнай рэакцыі. За гэты час першы прэзідэнт з апорай на сілавікоў здолеў знішчыць пратэсны рух і правесці маштабныя зачысткі дзяржсектара ад іншадумцаў. У выніку Лукашэнка перагледзеў нефармальную ўмову з наменклатурай і вярнуў status quo – уся паўната ўлады канцэнтруецца ў асабістых руках дыктатара.

У выніку ў прэзідыум УНС былі абраныя асобы, якіх нельга назваць цяжкавагавікамі наменклатурнага асяроддзя. Прозвішчы чальцоў прэзідыума малавядомыя, за рэдкім выключэннем. Пры гэтым яны не займаюць высокіх дзяржаўных пасад і паходзяць з другога ці нават трэцяга эшелона наменклатуры. Намеснікам старшыні УНС стаў Аляксандр Косінец – экс-кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі (2014-2016). Ён аднак з 2017 года істотна страціў сваю апаратную вагу і да прызначэння намеснікам старшыні УНС займаў ганаровую пасаду памочніка Лукашэнкі.

Тым не менш дыктатар скарыстаўся УНС дзеля кансалідацыі вертыкалі вакол сваёй асобы. 

Такім чынам, Лукашэнка імкнецца захаваць усю паўнату ўлады ў сваіх руках на нявызначаны тэрмін. Аднак у выпадку чарговага палітычнага крызіса ўзрастаюць рызыкі транзіту па больш жорсткім сцэнары і абвалу палітычнай канструкцыі першага прэзідэнта.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Верасень 30 – Кастрычнік 6
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш