en
Красавік 29 – Травень 5, 2024
Кіруючы клас

Рэсаветызацыя рынку працы: прыгон, спекулянты і дармаеды

Сітуацыя не змянілася

Кіруючы клас разлічвае вырашыць праблему кадравага дэфіцыта ў дзяржсектары дырэктыўнымі метадамі і савецкімі падыходамі. Сярод асноўных захадаў разглядаецца павелічэнне тэрмінаў прымусовай адпрацоўкі выпускнікоў і гіганцкія штрафы ў выпадку адмовы ад прымусу. Чыноўнікі плануюць радыкальна скараціць долю індывідуальных прадпрымальнікаў на рынку працы. Працягваецца змаганне па рэінтэграцыі “дармаедаў” у  працоўнае грамадства.

Рэсаветызацыя рынку працы: прыгон, спекулянты і дармаеды

На рынку працы пагаршаецца сітуацыя з недахопам кадраў. З 2020 года колькасць занятых у эканоміцы скарацілася болей чым на 160 тыс. чалавек.

Улады распрацоўваюць дадатковыя карныя и прымусовыя захады па замацаванні кадраў на месцах пасля вучобы ў вузах.

Кіраўнік Мінаду Іванец прапануе кротна падняць сумы штрафаў для маладых спецыялістаў у выпадку адмовы ад адпрацоўкі. Чыноўнікі таксама разглядаюць магчымасць павялічыць тэрміны адпрацоўкі ў тых сферах, дзе адчуваецца найбольшы кадравы дэфіцыт. У дадатак грамадскае меркаванне актыўна рыхтуюць да прыняцца ідэі аб абавязковым размеркаванні і адпрацоўцы выпускнікоў-платнікаў

Гэтыя захады могуць часткова паўплываць на змякчэнне кадравага дэфіцыту ў кароткай і сярэднетэрміновай перспектыве. Аднак, з іншага боку, яны павялічаць эміграцыю моладзі ў Расію і еўрапейскія краіны. Гэта будзе купіравацца чыноўнікамі дадатковымі ідэалагічнымі і карнымі механізмамі, але пагоршыць дэмаграфічную сітуацыю. 

У дадатак кіруючы клас разлічвае скараціць колькасць занятых у прыватным сектары эканомікі. Чыноўнікі разлічваюць на пераразмеркаванне рэсурсаў у дзяржсектар. На працягу ўсяго перыяду кіравання Лукашэнка з недаверам адносіўся да прадпрымальнікаў. Падчас наведвання Касцюковіч палітык пракаментаваў захады ў дачыненні да “спекулянтаў” у духу савецкай ідэалогіі: “…усе сталі іпэшнікамі, і працаваць няма каму”.

Пасля актыўнай падтрымкі дробным і сярэднім бізнэсам дэмакратычнай рэвалюцыі 2020 года кіруючы клас ужывае дадатковыя абмежаванні да гэтага сектару. Апошнія заканадаўчыя навацыі накіраваны на істотную зачыстку эканомікі ад індывідуальных прадпрымальнікаў.

Кіруючы клас не плануе спыняць рэпрэсіі і палітычныя чысткі нягледзячы на кадравы дэфіцыт. Акрамя адукацыі рэсаветызацыя закранула дзяржсектар з павелічэннем ідэалагічнай апрацоўкі работнікаў.

Чыноўнікі не спыняюць кампанію па барацьбе з “дармаедамі”. МУС тэстуе прымальнасць у грамадстве савецкай практыкі крымінальнага пераследу за дармаедства.

Такім чынам, кіруючы клас працягвае “зацягваць шрубы” на рынку працы з превентыўнымі чысткамі і рэпрэсіямі.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Снежань 2 – Снежань 8
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш