en
Кастрычнік 7 – Кастрычнік 13, 2024
Кіруючы клас

Рэжым дасылае сігнал апанентам: экспрапрыяцыі — крытыкам, беларусізацыя — лаяльным

Сітуацыя пагоршылася
Рэжым дасылае сігнал апанентам: экспрапрыяцыі — крытыкам, беларусізацыя — лаяльным
фота: elements.envato.com

Рэжым разлічвае заглушыць голас тых, хто крытыкуе Лукашэнку ў эміграцыі, праз фінансавы ціск і маргіналізацыю. Кіруючы клас дэматывуе дэмакратычныя сілы і незалежныя медыя паказальнымі экспрапрыяцыямі маемасці і завочнымі судовымі прысудамі. Істэблішмент плануе пашырыць кола сімпатызантаў у нацыянал-дэмакратычным сегменце грамадства. Гэтыя захады накіраваны на дэзінтэграцыю шырокай кааліцыі Святланы Ціханоўскай і ўзмацненне напружанасці ў дэмакратычным руху.

Кіруючы клас працягвае адціскаць маемасць апанентаў. Следчы камітэт распачаў новую маштабную крымінальную справу — і арыштаваў маемасць 45 крытыкаў палітыкі Лукашэнкі. Напрыклад, улады наклалі абмежаванні на бацькоўскую хату кіраўніка тэлеканала “Белсат” Аляксея Дзікавіцкага, з аўкцыена пайшло офіснае памяшканне Эдуарда Бабарыкі. Да таго ж КДБ і АМАП уварваліся ў кватэру вядомай адвакаткі Марыі Колесавай-Гудзілінай.

Рэжым дэматывуе актывістаў, каб прадухіліць іх супрацу з палітарганізацыямі кааліцыі Ціханоўскай. Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыі па крымінальнай справе “аналітыкаў Ціханоўскай” і пакінуў прысуд без зменаў. Паралельна ідзе завочны суд над эканамістам Паўлам Данэйкам. Дэмсілы ўжо адчуваюць кадравы дэфіцыт, што аслабляе іх патэнцыял.

Кіруючы клас абмяркоўваецца варыянт абвяшчэння 2025-га Годам беларускай мовы. Беларускі істэблішмент дэманструе імкненне інтэграваць інтарэсы нацыянал-дэмакратычнага сегмента грамадства ў дзяржаўную палітыку.

Падчас найбольш вострай фазы пратэстаў-2020 дыктатар не здолеў мабілізаваць у сваю падтрымку GoNGO. Замест гэтага Лукашэнка зрабіў стаўку на актывістаў “рускага свету” і прарасійскіх прапагандыстаў. У выніку кадравага дэфіцыту ў дзяржапараце значную вагу атрымалі прыхільнікі інтэграцыі з Расіяй. У сваю чаргу актывісты “рускага свету” набылі істотны ўплыў на афіцыйны парадак дня.

Аднак рыторыка прарасійскіх актывістаў перыядычна супярэчыць інтарэсам кіруючага класа. У выніку ўлады пашыраюць рэпрэсіі на некаторых прадстаўнікоў і медыярэсурсы “рускага свету”, што крытыкуюць рэжым. Напрыклад, тэлеграм-канал “За саюзную дзяржаву Беларусі і Расіі” прызналі “экстрэмісцкім”.

З іншага боку, рыторыка пра “беларусізацыю” дазваляе дэпалітызаваць частку актывістаў-апанентаў рэжыму. Гэтая захады могуць аслабіць пазіцыі дэмакратычнага руху і павялічыць крытыку Ціханоўскай.

Такім чынам, кіруючы клас узмацняе рэпрэсіі ў дачыненні да незалежных медыя і дэмсіл разам з развіццем прэзідэнцкай кампаніі.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Снежань 9 – Снежань 15
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш