en
Верасень 30 – Кастрычнік 6, 2024
Кіруючы клас

Старт выбарчай кампаніі Лукашэнкі

Сітуацыя не змянілася
Старт выбарчай кампаніі Лукашэнкі
фота: elements.envato.com

Кіруючы клас паступова разгортвае агітацыйную кампанію ў падтрымку Лукашэнкі. Маштаб палітычных рэпрэсій павялічваецца разам з набліжэннем актыўнай фазы выбараў. Рэжым працягвае спробы раскалоць дэмакратычныя сілы і дэматываваць прыхільнікаў перамен.

Лукашэнка распачаў перадвыбарчае турнэ па рэгіенах. Падчас візіту ў Пінскі раен ен тэсціраваў вобраз палітыка як міратворца і гаранта бяспекі на фоне вайны ва Украіне.

У гэтым кантэксце адчувальным для ўладаў з’яўляюцца прылеты баявых беспілотнікаў на тэрыторыю Беларусі — такія выпадкі негатыўна адбіваюцца на рэйтынгах Лукашэнкі. У адказ сілавікі збіваюць грамадскі рэзананс жорсткімі рэпрэсіямі. Паралельна дыктара вымушаны асабіста рэагаваць на надзвычайныя сітуацыі і супакойваць насельніцтва.

Пасля маштабнага ціску на дзяржсектар рэжым пашырыў прапагандысцкія захады і на прыватную сферу. Так, чальцы парламента вырашылі ладзіць ідэалагічныя мерапрыемствы для работнікаў прыватных прадпрыемстваў.

Кіруючы клас узмацняе рэпрэсіі ў адносінах да іншадумцаў. За час памілаванняў у Беларусі палітвязнямі прызналі больш людзей, чым выйшлі на волю.

Таксама рэжым плануе маштабныя прэвентыўныя затрыманні падчас выбараў. Сілавікі практыкуюць падобныя арышты актывістаў дэмакратычнага руху яшчэ з часоў прэзідэнцкіх кампаній 2006 і 2010 гадоў. Аднак у 2025 годзе плануецца пашырыць папераджальныя рэпрэсіі на значна большае кола апанентаў.

Прадстаўнікі рэжыму прытрымліваюцца супярэчлівай рыторыкі ў камунікацыі з рознымі аўдыторыямі. Лукашэнка на днях пацвердзіў намер працягнуць памілаванне палітвязняў. У сваю чаргу прапагандыст Васкрасенскі заявіў праваабаронцу Судаленку аб прыпыненні працэсу вызвалення зняволеных, асуджаных па палітычных матывах.

Паводле прапагандыста, “ключ” для вызвалення палітвязняў знаходзіцца ў кіраўніка МЗС Польшчы Сікорскага. Адзначым: словы Васкрасенскага накіраваны ў асноўным на беларускую аўдыторыю, бо Мінск захоўвае афіцыйныя дыпламатычныя каналы камунікацыі з Варшавай. Тады як наратывы дзяржпрапаганды працуюць на ўзмацненне напружанасці і расколу ў дэмакратычным руху. У прыватнасці, ідэолагі імкнуцца перакласці адказнасць за рэпрэсіі і палітзняволеных на дэмакратычныя сілы. Разам з тым рэжым разлічвае зрабіць больш гучнымі галасы тых групаў дэмакратычнага руху, якія выступаюць за перагляд санкцыйнай рыторыкі і ціску на Лукашэнку з паплечнікамі. Тлумачыцца гэта тым, што кіруючы клас занепакоены дасягненнямі дэмсілаў на міжнароднай арэне. Напрыклад перадачы Літвой у Міжнародны крымінальны суд у Гаазе дакументаў па злачынствах рэжыму супраць чалавечнасці.

Варта прызнаць: сілавікі дасягнулі пэўных поспехаў у дэматывацыі дэмакратычнага руху. Каманда Вольгі Гарбуновай адмовілася ад правядзення марафону салідарнасці з палітвязнямі ў 2024 годзе.

Такім чынам, кіруючы клас працягвае падрыхтоўку да правядзення выбараў Лукашэнкі ў першым квартале 2025 года.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Лістапад 4 – Лістапад 10
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш