en
Кастрычнік 23 – Кастрычнік 29, 2023
Кіруючы клас

Пераразмеркаванне рэсурсаў на карысць дзяржсектара і сілавікоў, ідэалагізацыя дзяржкампаній

Сітуацыя не змянілася
Пераразмеркаванне рэсурсаў на карысць дзяржсектара і сілавікоў, ідэалагізацыя дзяржкампаній
Министр обороны РБ Виктор Хренин. Фото: Ян Горбанюк, «Ваяр»

Кіруючы клас захоўвае прыярытэтнасць падтрымкі сілавога блоку і жорсткіх захадаў у адносінах да апанентаў, ігнаруючы пагаршэннем сітуацыі на рынку працы і накапленнем дысбалансаў у эканоміцы. Качанава акцэнтуе ідэалагічную функцыю дзяржкампаній па выхаванні лаяльных рэжыму Лукашэнкі работнікаў, а сілавікі праводзяць чысткі дзяржсектара ад іншадумцаў.

Беларускае кіраўніцтва захоўвае тэндэнцыю пераразмеркавання бюджэтных выдаткаў на сілавікоў і нацыянальную абарону за кошт іншых сфер.

Лукашэнка плануе асабіста ўмяшацца ў дзейнасць ураду па рэгуляванні цэн з разлікам атрымаць папулісцкія бонусы на фоне нізкай інфляцыі. Аднак, хутчэй за ўсё, захады могуць быць звязаны з пэўнымі паслабленнямі для бізнэса, а таксама крытыкай ураду.

Кіруючы клас паступова спрабуе рэфармаваць найбольш праблемныя сферы, як, напрыклад, пенсійную сістэму. Аднак рэфармаванне не прыносіць плёну, што звязана з адсутнасцю даверу з боку насельніцтва да дзяржаўных інстытутаў і фінансавай сістэмы краіны. У сваю чаргу, напаўняльнасць пенсійнага фонда змяншаецца на фоне пагаршэння дэмаграфічнай сітуацыі і скарачэння насельніцтва ў працаздольным узросце. У ФСАН ўлілі больш за BYN 1 млн, каб закрыць недахоп сродкаў.

Пры гэтым значныя страты на працоўным рынку (а ў выніку скарачэнне выплат у ФСАН) прынеслі маштабныя рэпрэсіі супраць нелаяльных групаў насельніцтва і выезд за мяжу высокакваліфікаваных спецыялістаў. Намеснік міністра МУС Карпянкоў заявіў аб 350 тыс. чалавек – апанентаў рэжыму Лукашэнкі, якія з’ехалі з краіны пасля 2020 года.

З пачатку года эканоміка страціла амаль 6,2 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў, што звязана з абмежавальнай дзяржаўнай палітыкай ў адносінах да дробнага бізнэсу і рэлакацыяй спецыялістаў ІТ сектара. Да гэтага часу ўжо на працягу двух год у Мінску не рэгіструюць новыя ІП па “тэхнічных прычынах”. 

Нягледзячы на асэнсаванне маштабаў міграцыі і адмоўнага ўплыву на эканоміку скарачэння колькасці занятага насельніцтва, кіруючы клас не спыняе гвалтоўны прымус грамадства да дэпалітызацыі і лаяльнасці. 

Кіруючы клас разлічвае падтрымаць эканамічны рост за кошт інвестыцый у дзяржсектар. Пры гэтым вышэйшае кіраўніцтва ўзмацняе ідэалагічную працу ў дзяржкампаніях разам з зачысткай ад іншадумцаў. 

Ахоўнікі рэжыму працягваюць канвеерныя зачысткі рэгіёнаў і дзяржустаноў ад іншадумцаў. У Карэлічах АМАП затрымліваў работнікаў паліклінікі, Дома культуры і райвыканкама.

Падтрымка дзяржкампаній з захаваннем нізкага ўзроўню занятасці павялічвае дысбалансы ў эканоміцы, як напрыклад, павелічэнне складскіх запасаў

Такім чынам, кіруючы клас працягвае захоўваць абмежаванні ў дачыненні да прыватнага бізнэса з пераразмеркаваннем рэсурсаў на падтрымку лаяльнага дзяржсектара эканомікі.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Снежань 9 – Снежань 15
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш