en
Кастрычнік 30 – Лістапад 5, 2023
Кіруючы клас

Рэжым спрабуе “купіць” беларусаў

Сітуацыя пагоршылася
Рэжым спрабуе “купіць” беларусаў
Фото: LRT

Урад захоўвае эканамічны рост за кошт улівання фінансаў у дзяржсектар, а таксама ўмацоўвае лаяльнасць электарату ў перыяд выбараў праз павелічэнне заробкаў. Кіруючы клас спаганяе плату за нелаяльнасць з асобных груп насельніцтва: медыкам падаўжаюць тэрміны адпрацовак, а высокааплатных працаўнікоў “душаць” падаткамі.

 

Урад падтрымлівае эканамічны рост таннымі крэдытамі і ўліваннямі грошай у дзяржсектар. Кіруючы клас вяртаецца да куплі лаяльнасці насельніцтва праз павелічэнне заробкаў са значным апярэджаннем росту прадуктыўнасці працы.

 

Частка чыноўнікаў разлічвае на захады па эканамічнай лібералізацыі — і такім чынам плануе прыцягнуць замежныя інвестыцыі, галоўным чынам з Расіі. У Мінэканомікі анансавалі магчымыя змены для бізнесу.

 

Улада прытрымліваецца адміністрацыйна-прымусовых захадаў у вырашэнні кадравай праблемы ў сферы аховы здароўя. Паводле абноўленага закона, лекарам, якія паступаюць у ардынатуру, давядзецца адпрацоўваць пасля навучання не менш за пяць гадоў, а ў выпадку адмовы – пакрыць кошт вучобы ў кратным памеры.

 

Гэтыя рашэнні могуць часткова змякчыць дэфіцыт медработнікаў. Аднак павелічэнне тэрміну адпрацоўкі негатыўна ўплывае на працоўную матывацыю медыкаў, павялічвае напружанасць у прафесійным асяроддзі, а таксама падштурхоўвае людзей да эміграцыі. Кіруючы клас захоўвае недавер да лекараў — адной з найбольш актыўных груп пратэснага грамадства падчас гвалту з боку сілавікоў у 2020 г.

 

Рэжым працягвае абмяжоўваць сацыяльныя гарантыі дзяржавы насельніцтву — у прыватнасці, скарачае падтрымку сацыяльна неабароненых груп. Парламентары зацвердзілі законапраект са зменамі па сацыяльным абслугоўванні і сацвыплатах.

З іншага боку, чыноўнікі і пашыраюць грашовыя экспрапрыяцыі і павялічваюць падатковы ціск на асобныя групы грамадства — напрыклад, на высокааплатных працаўнікоў або асоб з высокімі прыбыткамі.

“Падатак на багацце”, які плануецца ўвесці ў Беларусі ў 2024 годзе, закране каля 8-9 тысяч чалавек. Як мінімум 2,4 тыс. люксавых аўтамабіляў абкладуць падвышаным транспартным падаткам.

Аднак кіруючы клас вымушаны адмовіцца ад павелічэння падаткаў у ІТ сектары, нягледзячы не асабістую непрыязнасць Лукашэнкі і нападкі прапагандыстаў на гэтую прафесійную групу. Санкцыі, арышты і экспрапрыяцыі ў ІТ-спецыялістаў вядуць да паступовага заняпаду сферы. ІТ-лабісты пакрысе пераконваюць кіраўніцтва змякчыць ціск.

Такім чынам, рэжым разлічвае ўзняць давер і рэйтынгі дзяржінстытутаў напярэдадні выбараў за кошт павелічэння заробкаў работнікам дзяржсектара і бюджэтнікам.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Ліпень 15 – Ліпень 21
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш